Выйшаў першы нумар альманаху «Деды»

dzady_czasopis

Аўтар праекту – гісторык-публіцыст Анатоль Тарас – расшыфроўвае ідэю выдання: «Дайджэст публікацый пра беларускую гісторыю. Альманах прызначаны для шырокага кола чытачоў, якія не маюць гістарычнай адукацыі, якія аднак цікавяцца гістарычным мінулым сваёй краіны і свайго народа».

Тэксты альманаху як перадрукаваныя з беларускіх выданняў у перакладзе на рускую мову, гэтак публікуюцца ўпершыню. Большасць тэкстаў «Дедов» будзе публікавацца менавіта рускай мовай, каб зрабіць інфармацыю даступнай для людзей па-за межамі Беларусі, а таксама тых беларусаў, якія не маюць цікавасці да беларускамоўнай друкаванай прадукцыі. «Для таго, каб узнік масавы інтарэс «нізоў і вярхоў» да беларускай мовы, патрэбна засваенне большасцю насельніцтва нацыянальнай ідэалогіі, ад чаго мы сёння далёкія», — тлумачыць у прадмове Анатоль Тарас. Аўтар бачыць сэнс у «нацыянальна арыентаванай прапагандзе» менавіта рускай мовай.

Пра назву: «Чаму «Деды»? Бо дзядамі прынята зваць продкаў. А яшчэ так завецца наша выдатнае свята — дзень паміння продкаў — «Дзяды».

На сёння альманах «Деды» можна набыць у Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72).

Пытанні Анатолю Тарасу можна задаць праз e-mail: aetaras (слімак) tut.by

Ваш каментар