Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

20.11.2008 Культура

Сёння спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц.

Жэня паходзіць з Піншчыны. Нарадзілася яна 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка, што раскінулася на ўзбярэжжы Ясельды. Таму менавіта тут найбольш шануюць зямлячку-паэтку. Так, у Пінску адна з вуліцаў атрымала імя Яўгеніі Янішчыц. Землякі сабралі сродкі і выдалі ілюстраваны альбом “Зямля пад белымі крыламі”, дзе змешчаны яе лірычныя творы. Дарэчы, у Парэчанскай сярэдняй школе, дзе вучылася некалі Жэня, намаганнямі мясцовых настаўнікаў і грамадскасці створаны і дзейнічае музей Янішчыц. А нядаўна стала вядома пра мясцовую ініцыятыву з прапановай надаць iмя славутай зямлячкi гэтай школе.Тэкст цалкам.

С. С.

На фота: Максім Танк, Яўгенія Янішчыц і Сяргей Законнікаў. Здымак зроблены ў 1987 годзе.

Фота Дзмітрыя Чарэднічэнкі (Україна) (с сайта litbel.org)