dakota

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бярэ ўдзел Маргарыта Герасімовіч, вядомая пад псеўданімам Дакота. 19-гадовая спявачка стала знакамітай пасля ўдзелу ў расійскім тэлешоў “Фабрыка зорак-7”. Цяпер яна мае безліч прыхільнікаў на ўсёй шостай частцы сушы. Для “Перазагрузкі” Дакота заспявае песню “Спички”, якая колісь пабіла ўсе рэкорды папулярнасці на “Фабрыцы зорак”.

Дакота займаецца музыкай з пяці гадоў. У дзяцінстве яна навучылася граць на фартэпіяна, паступіла ў музычную вучэльню, спявала ў хоры “Тоніка”, удзельнічала ў разнастайных вакальных конкурсах, а паралельна яшчэ грала ў ска-панк гурце. Сярод першых поспехаў – перамога на конкурсе “Квітней, Беларусь!” і, вядома ж, удзел у “Фабрыцы зорак”. Калі яна вучылася ў 11-м класе, то выправілася скараць Маскву ды запісалася на кастынг у тэлешоў і надта спадабалася прадусару Канстанціну Меладзэ. У выніку яна паспявала з тамтэйшымі зоркамі – Лепсам, Tokio, Би-2 і дабілася прызнання ад выкладчыкаў “Фабрыкі”, якія назвалі яе голасам праекту, а Першы канал падпісаў з ёй кантракт на сем гадоў.

Сёлета Дакота брала ўдзел у адборы на “Еўрабачанне” і настаяла на тым, каб яе песня была па-беларуску. Потым высветлілася, што спявачка нават пісала па-беларуску, але выконваць гэтыя песні не наважвалася. “Калі я была на “Еўрабачанні” ў Бялградзе, то пачула там нямала прыгожых песень на розных мовах. Кожная краіна прадстаўляла сваё. І мне стала крыўдна, што беларусы ўвесь час спяваюць па-ангельску”, – сказала яна перад сваім выступам.

Дакота з задавальненнем пагадзілася пераспяваць па-беларуску свой галоўны хіт “Спички” (відэа ). Тэкст пераасэнсуе паэт Глеб Лабадзенка , аўтар песні Дакоты, напісанай для ўдзелу ў “Еўрафэсце”.

Наступны ўдзельнік “Перазагрузкі” будзе прадстаўлены 19 чэрвеня.

Даведка: У праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасць матэрыялу, прафесійнасць у музычным падыходзе і жаданне эксперыментаваць. Кожны з іх перазапіша адзін са сваіх хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Усе песні будуць прэзентаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org/

Інфармацыйныя партнёры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафесійная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by

Першая беларуская газета – “Наша Ніва”

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя (98,1 FM у Гродне і Беластоку)

Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Праграма “Новая зямля” (шточацвер а 23-й гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Мінску, 102,3 FM у Брэсце).

Тузін Гітоў, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Кнігагляд

“Плошча” нашай вясны

retshyz | 16 сакавiка 2010

“Плошча” нашай вясны “Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву вядомы беларускі празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасьці, непрыняцьця фальшы і няпраўды. Далей »

Свой погляд

Франак выдаў індульгенцыю

maryjka_ | 16 сакавiка 2010

Франак выдаў індульгенцыю У мінулым годзе актывісты суполкі ТБМ заклікалі чвартаваць мяне за літаратурны партрэт Франака Вячоркі. І вось нядаўна прыйшла пазытыўная навіна: Франак Вячорка выдаў мне індульгенцыю. Прынамсі, апублікаванае ў "Дзеяслове" апавяданьне 'Ліза' я расцэньваю менавіта як подпіс пад маімі словамі і яшчэ адзін штрых да партрэту. Далей »

Каляндар культуры

Міхал Анемпадыстаў

budzma.org | 16 сакавiка 2010

Міхал Анемпадыстаў 16 сакавіка 1964 году нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, стваральнік пасьпяховых культурных праектаў, мюзыкла “Народны альбом” і мноства папулярных песень. КУЛЬТурныя людзі: Міхал Анемпадыстаў. Далей »