dzemidovich

Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляюць апошняга, 12-га ўдзельніка праекту “Тузін. Перазагрузка”. Адзін з галоўных прэтэндэнтаў ад Беларусі на ўдзел у дзіцячым Еўрабачанні Юры Дземідовіч пераспявае сваю песню “Волшебный кролик” па-беларуску. Маладому спеваку вельмі спадабалася ідэя зрабіць беларускамоўны варыянт свайго твору, які ўсяго за некалькі дзён стаў сапраўдным інтэрнэт-хітом.

Юра Дземідовіч заспяваў ужо ў тры гады. Ён добра памятае сваю першую песню, якую выканаў на публіцы, – гэта быў раманс “Белеет парус одинокий”. У дзевяць гадоў ён трапіў у “Капэлу хлопчыкаў” – хор пры Рэспубліканскім музычным каледжы. Капэла гэтая мае 50-гадовую гісторыю. Адсюль выйшлі салісты беларускай Оперы, камернага аркестру, харавой капэлы, хору “Унія” ды групы “Камерата”. Кіраўнік хору Уладзімір Глушакоў лічыць, што і ў Юры Дземідовіча вялікая будучыня. Хлопец цяперака – галоўны саліст хору. Некалі ён нават спяваў на святочным канцэрце з нагоды візіту маскоўскага патрыярха Аляксія ІІ. Самыя ўдалыя яго нумары – “Санта Лючыя”, “O sole mio”, а з беларускіх – “Радзіма мая дарагая”. Юра называе сярод сваіх улюбёных выканаўцаў Павароці, Каруза ды Ларэці.

Песня “Волшебный кролик” зусім нетыповая для рэпертуару Капэлы, дзе спявае Дземідовіч. Словы і музыку выканаўца напісаў да яе сам пад уплывам твору “Аліса ў краіне цудаў”. Адразу пасля выканання твору на паўфінале адбору на дзіцячае Еўрабачанне 1 чэрвеня ён займеў ашаламляльны поспех. Цяпер колькасць праглядаў відэа гэтай песні на youtube.com набліжаецца да 290 000. У сацыяльных сетках арганізаваліся фан-клубы Юры, з’явіліся разнастайныя інтэрпрэтацыі спеву, прапануюцца майкі з выявамі “трусіка” і шырыцца дыскусія наконт патаемных сэнсаў гэтай песні. Сам Юра са сваім кіраўніком Уладзімірам Глушаковым ставяцца да гэтага спакойна: “Галоўнае, што ў нашай песні шмат слухачоў!”, – заяўляюць яны.

Юра з задавальненнем пагадзіўся зрабіць з “кроліка” “трусіка” і пахваліўся, што беларускую мову вучыць старанна. Мае па гэтым прадмеце ў школе васьмёрку, а па беларускай літаратуры – дык наогул дзевятку. Хлопчык разам са сваім настаўнікам прынялі прапанову “Тузіна Гітоў” узяць пераклад літаратара Сяргея Балахонава. Праца над “Чароўным трусікам” пачнецца ўжо на наступным тыдні.

Даведка: У праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасць матэрыялу, прафесійнасць у музычным падыходзе і жаданне эксперыментаваць. Кожны з іх перазапіша адзін са сваіх хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Усе песні будуць прэзентаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org/

Інфармацыйныя партнёры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY
Першая прафесійная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by
Першая беларуская газета – “Наша Ніва”
Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя(98,1 FM у Гродне і Беластоку)
Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)
Праграма “Новая зямля” (шточацвер а 23-й гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Мінску, 102,3 FM у Брэсце).

Тузін Гітоў, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »