Асобы кампаніі “Будзьма беларусамі!”


У гэтым раздзеле нашага сайта мы знаёмім вас “у твар” з выдатнымі асобамі кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якія рухаюць яе наперад.


Кола ўдзельнікаў праекту вельмі шырокае — творцы і бізнэсоўцы, грамадскія дзеячы і рэкламісты, гісторыкі і мэнэджары. Мы розныя, таленавітыя, мы разам. Нас яднае агульная мэта — заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.


“Асобы кампаніі “Будзьма беларусамі!” — гэта адкрыты праект. Мы пачынаем з прэзентацыі невялікай колькасці ўдзельнікаў кампаніі, якія ствараюць сучаснае культурнае жыццё Беларусі.


Гэта толькі пачатак. “Галерэя” будзе пастаянна папаўняцца, таму што насамрэч нас нашмат болей. Развівайце беларускую культуру там, дзе вы жывяце, і будзьце з намі ў адной камандзе. Разам мы зробім краіну лепшай!


Знаёмцеся і далучайцеся!


Фотаздымкі зробленыя Джонам Кунстадтэрам