Каляды, Шчадрэц (Новы год) - самыя яркія і доўгачаканыя святы ў гадавым коле народных каляндарных абрадаў. Лічылася, што калі весела правесці пачатак Новага году, то ўвесь год будзе вясёлы і шчаслівы.

Кульмінацыя калядных абрадаў і чыннасцяў — абыход двароў групай калядоўнікаў 7 студзеня (калядны абыход) або 13 студзеня (шчадраванне). Склад калядоўнікаў мог вар’іравацца: у адных мясцінах хадзілі толькі хлопцы, у іншых - хлопцы і дзеўкі, або мужчыны і жанчыны.

Цэнтральнай асобай абыходнай групы была “каза” - сімвал Новага году, “новага сонца”. Згодна з тэкстам старажытнай песні, каза з казлянятамі хаваецца на гары, іх пераследуюць воўк з ваўчанятамі. Уратаваўшыся ад ваўка, каза трапляе да старога дзеда, які яе забівае: гэта ахвяра дзеля “адраджэння” сонца, надыходу Новага году.

Го-го-го, коза, го-го-го, сера,

Дзе ты рогі подзела?

На соль проела.

А соль дорога, а мера мала.

Под горою воўк з воўчэнятамі,

На горэ коза с козенятамі.

Выскочыў воўчок,

За козоньку цоб,

А воўчэнята — за козенята.

Выскочыў заец, стаў козу лаець:

Ты здзесь, козонька, не господыня -

Свойіх дзеток не покорміла,

Узела б серпок, нажала б снопок,

Покорміла б, поводзіла б

По сунічнічку, по бруснічніку.

Пошла б у тэ сэльцэ, у Міколаеўку,

У Міколаеўцы ўсе хлопцы-стрэлцы,

Позбіраліса, позмоўляліса,

Хочуць козу ўбіць, дай славу зробіць.

А я тых хлопцоў дый не боюса,

Только боюса старого дзеда,

Дзед як дасць у вушко - поцечэ юшка.

У групу калядных персанажаў маглі ўваходзіць таксама “дзед”, “конь” ці “кабыла”, “мядзведзь”, “воўк”, “жораў”, “бусел”, сарока”, “салдат”, “цыган”, “доктар”. Калядныя падарункі насіў “механоша”.

Першым у хату ўваходзіць “дзед”-павадыр, які вядзе за сабой “казу”. За імі ідуць музыка, механоша і ўся “світа”. “Каза” становіцца пасярод хаты, пры ёй павадыр, астатнія стаяць у парозе. Пахваліўшы гаспадароў, павадыр пачынае дражніць кіем “казу”, якая тут жа падае на зямлю, нібы памірае. Каб ажывіць казу, трэба яе задобрыць: што-небудзь падарыць. Гаспадары не шкадуюць пірагоў, сала, каўбасы, бо, вядома ж, калядная “каза” — сімвалічны гарант добрага ўраджаю ў наступным годзе.

Дзе коза туп-туп, там жыта сем коп.

Дзе коза рогом - там жыто стогом.

Зайшоўшы ў хату, калядоўнікі сыпалі зерне, здзяйсняючы рытуальны пасеў збожжа, які павінен быў забяспечыць поспех земляробчай працы, зычылі гаспадарам багатага ўраджаю, усякага дабрабыту, дачок пааддаваць, сыноў пажаніць. Атрымаўшы ад гаспадароў падарункі, калядоўнікі пераходзілі ў іншую хату.

Здымкі 2009 году, в. Пагост, Піншчына, серыя “Дахрысціянскія традыцыі”.

Андрэй Лянкевіч

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Гэнік Лойка

| 9 сакавiка 2010

Гэнік Лойка 09 сакавіка 1962 нарадзіўся Гэнік Лойка, стваральнік унікальных скульптурных пленэраў “Легенды зь пяску”. Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »