Фотарэпартаж

Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.
Далей »

Воўк, паводле беларускага этыялагічнага падання, быў створаны чортам, які зайздросціў Богу і дасканаласці божых стварэнняў, і спрабаваў стварыць сам. Пабачыўшы сабаку, чорт паставіўся да яго крытычна – малы, слабы, – і намерыўся зрабіць лепшага. Зляпіў з гліны большага, з вялікімі зубамі, яго мусілі ўсе баяцца. Далей »

Каляды, Шчадрэц (Новы год) - самыя яркія і доўгачаканыя святы ў гадавым коле народных каляндарных абрадаў. Лічылася, што калі весела правесці пачатак Новага году, то ўвесь год будзе вясёлы і шчаслівы. Далей »

Сайт budzma.org распачынае публікацыю серыі рэпартажаў фатографа Андрэя Лянкевіча, прысвечаных абрадавым святам традыцыйнага беларускага каляндару. Каляды, Гуканне Вясны, Купалле, Дажынкі ды шмат іншых. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасць традыцыяў знікае альбо ўжо знікла ў 60—70-я гады мінулага стагоддзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка. Першы рэпартаж -- водгук нядаўняй зімы. З фатографам гутарыць Аляксандра Гайдукевіч Далей »
Напісаць
|
Праекты
Вера Стромава |
10 сакавiка 2010
У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”.
У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »
Аналізуючы ў сілу прафесіі безліч мастацкіх тэкстаў, даўно зразумела: наўпростгаварэнне – выказванне сваёй думкі наўпрост – ёсць грахом перад мастацтвам.
Гуманітарныя праблемы проста не вырашаюцца
Як ні парадаксальна гэта гучыць, наўпроставае казанне – не заўсёды самы ўдалы шлях данясення сэнсу. Далей »
|