Адчуваньне сябе
![]()
Шаноўныя сябры, колькасьць гісторый праекту “Як я стаў беларусам” дасягнула ўжо амаль паўтары сотні. Самапавага, справядлівасьць, уплыў дзядоў, цікаўнасьць да гісторыі, пратэст, любоў… Вось толькі некаторыя чыньнікі, што рухалі людзьмі ў выбары сваёй самаідэнтыфікацыі ў краіне, дзе пра нацыянальную самасьвядомасьць не гаварылі і не гавораць на дзяржаўным узроўні.
Незалежна ад этнічнага паходжаньня ў людзей высьпявала неабходнасьць адчуваць сябе менавіта беларусам. Мяркую, такіх людзей более штодня. Магчыма, гэта твой сусед па лесьвічнай пляцоўцы альбо калега па рабоце ці вучобе, зь якім ты адно перакідваешсья вітаньнямі. Кіроўца, які вязе цябе ў аўтобусе, ці памежнік, што правярае пашпарт на мяжы.
Нас далёка ня сто пяцьдзесят у дзесяцімільённай краіне. Немагчыма ды й ня варта перапісваць усіх, хто ўсьвядоміў сябе беларусам ў Беларусі. Дакладней - напоўніў сваім уласным сэнсам безаблічнае ў сучаснай краіне слова “беларус”. Колькі нас? Дзесяткі, сотні тысяч? Мільён, два, тры? Магчыма, мы ня большасьць, але нас з кожным годам более. Хаця б таму, што ўсё болей расьце і нараджаецца дзяцей, якім ня трэба адказваць на пытаньне: “Чым дакажаш, што ты беларус?”.
***
Праект “Як я стаў беларусам” выклікаў шмат водгукаў. Я пачаў запісваць гісторыі вясной 2009 году, праз пэўны час да працы далучыліся журналісты Ганна Валынец і Арцём Мартыновіч. Многія гісторыі напісалі і даслалі тыя, хто зацікавіўся праектам.
Мы ня ставім кропку ў нашай працы. У праекта “Як я стаў беларусам” шмат прыхільнікаў. Таму я зьвяртаюся з прапановай: дасылайце імёны людзей, чые гісторыі вы б хацелі пабачыць.
Мой адрас sieviaryn@gmail.com
Апублікаваць у LiveJournal
# | 7 лютага 2010, 00:09
трэба выдаваць кніжку!
[Адказаць]
# | 9 сакавiка 2010, 12:09
Кали ласка з чаго пачаць шукаць свой род Stefanovicz?
[Адказаць]
kviat Reply:
9 сакавiка 2010 at 15:31
па-мойму пытаньне да спэцыялістаў генеалогіі.
[Адказаць]