Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

dzianis-jasinski

– Як я стаў беларусам? Цяжка адказаць на гэтае пытанне, тут не абысціся некалькімі словамі. Для мяне гэты працэс быў паступовы. Вялікім быў унёсак маіх бацькоў, бо менавіта яны аддалі мяне ў беларускую школу. Памятаю, як цяжка было вывучаць незразумелую для мяне мову, як скардзіўся я матулі, што не разумею многіх словаў. Неяк дома я спытаў, што такое вавёрка, і ад старэйшага брата пачуў: "Дурак, такое не знаешь, это же ворона". Безумоўна, потым я дакладна ўжо ведаў, што такое вавёрка.

У 90-я гады я ўжо чуў дома беларускую мову, яна хоць не часта, але ўсё ж гучала: мая маці, вяртаючыся з працы, дзе яна вучыла дзяцей на мове, не пераходзіла на расійскую; таксама бацька ці яго сябры, якія прыходзілі да нас, перыядычна пераходзілі на мову, бо былі прыхільнікамі БНФ. Памятаю, як гартаў я газету "Пагоня", безумоўна, мала што разумеючы з таго, што там напісана. Тады мая маці набывала мне кнігі толькі на беларускай мове: бацькі лічылі, што хутка ўсе будуць размаўляць па-беларуску, але… Давучваўся я ўжо на расійскай мове.

Трэба сказаць, што я заўжды лічыў сябе беларусам, але размаўляў па-расійску. Па-беларуску – хіба толькі ў школе. У ВНУ я спрабаваў перайсці на мову, але неяк не атрымлівалася. Я пачаў гутарыць па-беларуску толькі пасля заканчэння універсітэта, калі паехаў працаваць па размеркаванні ў Гомельскую вобласць, не самы прыдатны асяродак для гэтага. Чаму так здарылася? Цяжка адказаць. Мне падаецца, што ў гэты час я шукаў у чымсьці падтрымкі, і ёю стала для мяне мая мова, якая цяпер заўжды застаецца са мною.

Любіць гэтую зямлю, ведаць і шанаваць яе гісторыю, адчуваць пяшчоту да беларускай мовы, цікавіцца традыцыямі і культурай твайго народа, ведаць свае карані – вось што значыць для мяне быць беларусам.

Дзяніс Ясінскі, Маладзечна, галоўны тэхнолаг

Аб праекце "Як я стаў беларусам"

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

2 каментары »

  1. # Marysia K. | 20 Студзень 2010, 18:21

    Дзяніс, малайчынка! Цікава прачыталася. Жадаю Табе не згубіць мовы падчас пастаянных пераездаў ;)

    [Адказаць]

    Дзяніс Reply:

    Дзякуй!!!!

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »