Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

img_4806-111

–  Мая гісторыя пераходу да беларускасці можа здацца даволі простай і банальнай  для ўсіх тых, хто ўжо зрабіў гэты крок. Проста аднойчы я прачнулася і зразумела, што больш так не магу і што я пачынаю размаўляць па-беларуску. Мне тады было 16 гадоў, я вучылася ў адзінаццатым класе.

З таго часу мінула амаль сем гадоў. Сем беларускамоўных гадоў. І я дзякую ўсім, хто быў са мною побач гэты час.

У маёй сям’і беларускай мовы ніколі не гучала, бо продкі мае з Расіі. Але я нарадзілася тут, і так сталася, што яшчэ ніколі ў жыцці не была ў "великой и могучей России".

Кажуць, што радзіму не выбіраюць. Яна, як маці, адна. Але я ўсё ж такі мусіла зрабіць гэты выбар. З дзяцінства я чула толькі рускую мову, ні-ко-лі не была на вёсцы, не бачыла тыповага беларускага побыту, не ела сапраўдных беларускіх страваў, не чула беларускіх песняў… Таму выхаваць любоў да беларускай мовы і культуры ў маёй сям’і не было каму. Я жыла як жывецца, не пераймаючыся пытаннямі нацыянальнага самавызначэння.

Пакуль  у маім жыцці не з’явіліся два настаўнікі. Настаўніца гісторыі Святлана Мікалаеўна і настаўніца беларускай мовы Галіна Антонаўна. Іх урокі абуджалі маё ўяўленне пра цудоўную краіну Беларусь. Мне вельмі цікава было іх слухаць, думаць з імі, разважаць… Але ўрокі заканчваліся, і я забывалася пра Беларусь і беларускую мову, вяртаючыся да сваіх дзіцячых праблем.

А аднойчы зерне, кінутае выдатнымі  настаўнікамі, прарасло. І я зразумела, што ніякая я не руская, а самая  сапраўдная беларуска. І загаварыла. І змянілася ўсё жыццё.

І я зразумела галоўнае: побач абавязкова павінен быць чалавек, які цябе падтрымае. Чалавек, які будзе для цябе прыкладам.

Магчыма, таму я і стала настаўнікам.  Адчула, што я павінная аддаць грамадству свой доўг. І як калісьці мяне прывялі да беларускай мовы, так і я павінная дапамагчы сучасным дзецям зразумець іх месца ў свеце, іх прызначэнне і лёс – быць беларусамі. Ведаць і паважаць сваю мову, культуру і свой народ.

Я выкладаю беларускую мову з пятага па восьмы клас. Працую ў самай звычайнай сярэдняй школе, дзе для большасці вучняў я адзіны чалавек, які размаўляе па-беларуску.

І гэта адказнасць. Бо я прадстаўляю  не толькі сябе, але і ўсіх свядомых беларусаў.

І я працую над тым, каб для сённяшніх дзяцей беларуская мова не была "нудной обязаловкой", а стала сучаснай, цікавай і патрэбнай.

Неяк  адзін з маіх вучняў зрабіў мне камплімент: "Ну, вы самый продвинутый учитель белорусского языка!". І я намагаюся сапраўды быць такой. З сённяшнімі дзецьмі трэба размаўляць на іх мове, быць з імі побач, на роўных, калі хочаш, каб яны цябе не толькі пачулі, але і ўсвядомілі, асэнсавалі сказанае табою.

На  жаль, аднаго майго жадання для  з’яўлення сапраўдных беларусаў недастаткова. "А вы по-русски хоть умеете разговаривать?", "Как?! Вы всегда-всегда говорите по-белорусски?! Ну ничего себе…" Такія каментары мне даводзіцца чуць ад дзяцей даволі часта (напэўна, як і любому іншаму беларускамоўнаму чалавеку ў наш час). Я не ствараю сабе ілюзій наконт сваёй асобы і магчымасцяў у беларусізацыі і ні ў якім разе не раблю з сябе звышчалавека (бо выдатна разумею, у якім грамадстве мы жывем). Але я веру, што шлях у тысячу міляў пачынаецца з першага кроку. І гэты крок я імкнуся рабіць штодня.

Я ведаю, што ў той дзень, калі адзін з маіх вучняў свядома пачне трымацца беларускай мовы, я стану самым шчаслівым чалавекам на зямлі. Бо тады я зразумею, што мая праца прынесла вынікі.

Наталля Залеская, настаўнік беларускай мовы, Мінск – Ліда

Аб праекце "Як я стаў беларусам"

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

5 каментароў »

  1. # Юля Аляксеенка | 3 лютага 2010, 21:48

    эх… вось клёва, што беларушчына пакрысе прыходзіць у школкі.

    [Адказаць]

  2. # Natalia | 4 лютага 2010, 17:10

    Дзякуй за каментар! Стараемся :))) Трэба ж нешта рабіць, каб беларусаў было болей! :))))

    [Адказаць]

    siarhej Reply:

    Сапраўды дзякуй!!! Вялікая справа!!!

    прыгожая восень!!! )

    [Адказаць]

    Natalia Reply:

    Так, восень вельмі прыгожая была!

    А наконт вялікай справы… Мне здаецца, што кожны з нас робіць для гэтага нешта сваё. Проста сферы дзейнасці ў нас адрозніваюцца :)

    [Адказаць]

  3. # пк | 5 лютага 2010, 12:45

    дзякуй!!!

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »