Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

siarhej-sakuma

–  На ўсходзе Беларусі, дзе я нарадзіўся, усе вакол размаўлялі па-руску. Толькі бабуля, што жыла разам з намі, раптам устаўляла свае: "анягож", "скуля я ведаю". Я неўпрыкмет набіраўся сякіх-такіх словаў і пасля ўстаўляў у школьныя сачыненні.

Памятаю яшчэ 10 клас, калі на занятках па беларускай літаратуры з усяго класа на беларускай мове гаварыла толькі настаўніца. А я вельмі быў задаволены, калі падчас адказу мне шэнціла скласці цэлы сказ, не ўжыўшы ніводнага рускага слова. На першым курсе ў студэнцкім інтэрнаце я пасяліўся ў блоку, дзе суседзямі, на шчасце, апынуліся тры хлопцы, якія ўвесь час размаўлялі па-беларуску і якія былі сапраўды шчырымі і свядомымі. Не прайшло і двух тыдняў, як і я сам ужо тарабаніў па-беларуску, і так мне гэта падабалася, што і слова не даваў уставіць сваім суседзям.

Пасля былі Дзяды. Я пайшоў з сябрамі ў Курапаты. Крыжы ўздоуж дарогі, невялікія яміны і пагоркі паміж дрэваў. З’явілася калона са сцягамі, прычым сцягоў, падавалася, было болей, чым людзей. Гэтая калона рухалася нібыта адна з грунвальдскіх харугваў. Мне мроілася, што ўсё магчыма, што праз дзесяць гадоў усе будуць размаўляць па-беларуску і што людзі вакол мяне - блізкія, хаця раней іх не бачыў. Мабыць, тады я ўпершыню і адчуў, што беларус - гэта і я таксама.

Быць беларусам - гэта ісці ў свет не з пустымі кішэнямі і чалавекам без роду, а несці свету нашыя здабыткі і каштоўнасці, з гонарам трымаць голаў. Быць беларусам - гэта мець сістэму кардынат, мець мэту і напрамак, не страціць сябе ў цяперашні час. Беларусь - гэта як каханне. Беларусь жыве, пакуль жывуць людзі, якія носяць яе ў сваім сэрцы.

Сяргей Сакума, тутэйшы антраполаг

Аб праекце "Як я стаў беларусам"

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

6 каментароў »

  1. # Marysia K. | 23 Студзень 2010, 16:49

    Сярожка, парадаваў) Як заўжды, тонка і з гумарам! ;)

    [Адказаць]

    siarhej Reply:

    дзякуй Марыля за добрыя каментары, як заўжды )

    [Адказаць]

  2. # Міхась | 25 Студзень 2010, 21:33

    Тутэйшы антраполаг :-))))))))))))))))))))

    [Адказаць]

    siarhej Reply:

    ну хацелі касманаўтам запісаць, але гэты тытул выглядаў больш-менш рэальна )))

    мы ўсе, калі разабрацца, антраполагі )))

    [Адказаць]

  3. # Natalia | 6 лютага 2010, 21:15

    <>
    Згодна на 100%

    [Адказаць]

    siarhej Reply:

    дзякуй вялікі! Калі гэта Ваша эсе, там вышэй - то я пакінуў каментар )

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »