julija-aliakseenka

– У жыцці кожнага маладога чалавека надыходзіць момант, калі яму трэба знайсці базіс для найдалейшага гарманічнага развіцця. Узнікаюць памкненні нешта глабальна змяніць. Хтось змяняе стыль адзення ці фрызуру. Хтось пачынае курыць, хтось курыць кідае. А я пачала размаўляць па-беларуску.

Асяроддзе, дзе я гадавалася, было расійскамоўным - нягледзячы на тое, што бацькі мае паходзяць з Браншчыны, г.зн. з гістарычна беларускіх земляў, нягледзячы і на тое, што мая бабуля выкладала беларускую мову і літаратуру. Беларушчына прыйшла да мяне праз кнігі гадоў у адзінаццаць. Цалкам натуральна пацягнула да гісторыі сваёй краіны, да культуры, карацей, ідэя беларускасці цудоўна паклалася на душу. “Моўнасць” прыйшла крыху пазней. Прыехала я неяк да сваякоў у Маскву - і быццам убачыла сябе з боку. Мова, на якой размаўляла я, моцна адрознівалася ад мовы маскоўскіх сяброў. Мае “дз”, “ц” ды яканне за нейкі месяц давялі мне, што варта было б авалодаць літаратурнай беларускай моваю.

Мой шлях прыходу да беларускамоўнасці можа здацца штучным: працяглае навучанне і г.д. Але я мушу апраўдацца - гэта не было штукарствам. Беларуская мова - гэта тая плынь, злавіўшы якую, я сапраўды стала адчуваць сябе больш ёмка. Мова для мяне - ні ў якім разе не праява апазіцыйнасці, не спроба стаць “элітаю”. Усе мае палітычныя погляды знаходзяцца па-за беларускай моваю, яна незалежная ад іх. Мова - галоўны сродак мыслення. Мова мыслення накладае на паводзіны чалавека моцны адбітак, хоча ён гэтага ці не. Як на мяне, нельга ўявіць нацыю, якая хоча вылучацца, але не хоча заявіць пра сябе на нейкай адметнай мове. А будучыня нацыі - за намі, за нашымі дзецьмі, і выбар залежыць толькі ад нас. Я зрабіла яго на карысць беларускай мовы.

Быць беларускай - самае натуральнае, чым можа быць дзяўчына, якая нарадзілася, жыве, атрымлівае адукацыю ў Беларусі, дзе ўсе ейныя сябры, усе дарагія сэрцу повязі. Быць беларускай - быць сабою і не саромецца гэтага.

Юля Аляксеенка, Мінск, студэнтка БДУ

Аб праекце “Як я стаў беларусам”

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

8 каментароў »

  1. # Soul | 22 Студзень 2010, 11:40

    Зрэшты, калі ты студэнт БДУ і адарваўся ад бацькоў у Менск - дык можна рабіць амаль што жадаеш (гэта тычыцца і мовы). Калі я вяртаюсь на адпачынак пасля зімовай сессіі і пачынаю размаўляць тут, у Слуцаку, па-беларуску, дык на мяне глядзяць нібыта на дурня…

    Друкаваў маці маці на працу аб’яву “Увага! Прыступкі!”, дык мяне яшчэ і засаромілі.

    Няма свядомасці ў нашай нацыі… Родную мову пагарджаюць. “А мне не за сябе, мне за дзяржаву крыўдна”

    [Адказаць]

  2. # пк | 23 Студзень 2010, 04:42

    прапаную рэдактарам сайту змяшчаць побач з кожным героем-гераіняй графу “(не)жанаты-(не)замужам”.
    кантактаў не трэба — такіх прыгажунь ды прыгажуноў і так знойдзем.
    якія дзеўкі! ні ў адным шлюбным агенцтве такіх няма!

    [Адказаць]

  3. # Міхась | 25 Студзень 2010, 21:28

    Апошні камэнтарый падтрымліваю . Вы пане прыгажунька!!!!!

    [Адказаць]

  4. # Юля Аляксеенка | 2 лютага 2010, 17:11

    дзякую, панове:) усё ж ткі тут “ідэалягічны праект”, а ня сайт знаёмстваў:)

    [Адказаць]

    kviat Reply:

    назва паректу “будзьма разам!” :)

    [Адказаць]

  5. # Юля Аляксеенка | 3 лютага 2010, 21:45

    дасьціпна:)

    [Адказаць]

  6. # пк | 5 лютага 2010, 12:53

    ад праекта “будзьма разам” да праекту знаёмстваў — адзін крок ;)

    [Адказаць]

    siarhej Reply:

    як ад сур’ёзнага да смешнага )

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках

belgazeta.by | 12 сакавiка 2010

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках Аудитория самого многострадального феста Беларуси всегда мечтала плясать у сцены - особенно в те времена, когда «Коронация» проходила в кинотеатрах, среди цветов, хрусталя и пышного антуража и ее снимали все телеканалы страны. Но милиция вечно гоняла алчных плясунов, бросающихся к сцене и размахивающих флагами с мест. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »