Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

aniempadystau2

– Гісторыя — гэта непарыўны працэс, дзе кожная асоба робіць свой унёсак, і вызначаць галасаваннем значнасць унёскаў, на маю думку, не зусім карэктна. З вынікаў галасавання можна рабіць высновы адносна вядомасці гістарычных асобаў у сучасным беларускім грамадстве. Рэйтынг вядомасці, "раскручанасці", але не значнасці.

У раздзеле "Самыя выбітныя гістарычныя асобы ўсіх часоў" першае месца займае Васіль Быкаў, выдатны пісьменнік, патрыёт, сумленны і мужны чалавек, аднак ягоная роля ў гісторыі Беларусі меншая, чым роля Вітаўта, Каліноўскага, Скарыны, Сапегі.

У другі раздзел апытання — "Самыя выбітныя асобы замежных краін і культур, народжаныя на зямлі Беларусі" — увайшлі імёны асобаў, роля якіх у культуры нашай краіны не менш значная, чым у іншых краінах. Гэтыя імёны цяжка падзяліць, ды і сэнсу няма — гэта супольныя героі. Рука не падымаецца заносіць у гэты спіс Міхала-Клеафаса Агінскага, бо ён такі ж самы наш і мог бы прысутнічаць таксама і ў першым раздзеле.

Трэці раздзел для мяне самы складаны. Тут таксама ёсць пытанні. Напрыклад, каго мы называем сучаснікам? Гэта тыя, хто жыве цяпер, ці тыя, што жылі з намі ў адзін час і сышлі зусім нядаўна? Васіль Быкаў для мяне сучаснік, яго творчасць і цяпер стварае пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.

У маім спісе імёны падаюцца ў храналагічным парадку, і я пачынаю з Рагнеды. Далей ідуць Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Міндоўг, Вітаўт Вялікі, Скарына, Леў Сапега, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч, браты Луцкевічы і Янка Купала.

Што да асобаў значных для замежных краін і культур, то ў маім спісе ёсць супольныя героі і тыя, хто аб’ектыўна належыць толькі да замежных культураў. Аднак прыярытэтам у вызначэнні асобаў была іх значнасць менавіта для замежных культур. Такім чынам, на першым месцы ў мяне (храналагічна) Ягайла. У беларускай гісторыі ён быў амаль здраднікам, а для палякаў — пачынальнікам магутнай дынастыі Ягелонаў. На другім месцы Сімяон Полацкі — вестэрнізатар расійскай культуры. Далей у спісе — Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Ігнат Дамейка, Эліза Ажэшка, Эліэзэр Бэн-Егуда — адраджальнік іўрыту, Марк Шагал, Оскар Мілаш, Ежы Гедройц, Айзэк Азімаў.

Нечакана для самога сябе я не змог вызначыць 12 асобаў, якія б адназначна адпавядалі крытэрам трэцяга раздзелу галасавання. Таму я дазволіў сабе далучыць да спісу асобаў, якія жылі разам з намі ў адзін час, а іх творчасць дагэтуль застаецца запатрабаванай. Спіс складаўся без рэйтынгу і не храналагічна, а ў адвольнай паслядоўнасці. Такім чынам, у спіс увайшлі Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Мулявін і "Песняры", Васіль Быкаў, Алесь Разанаў, Лявон Тарасевіч, Лявон Вольскі і гурт "НРМ", Іван Кірчук і гурт "Троіца", Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Адамовіч і Святлана Алексіевіч.

На жаль, шмат каго са значных асобаў і цікавых творцаў я не змог далучыць да спісу з прычыны таго, што яны малазнаныя за межамі Беларусі. Адначасна з гэтым трэба адзначыць, што не ўсе ўзгаданыя мной асобы ствараюць пазітыўны імідж Беларусі. Але тое, што іх творчасць вядомая ў свеце, ужо ёсць пазітыўным фактарам на карысць беларускай культуры.

Размаўляў Мартын Ветра

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Фестываль беларускай актуальнай музыкі “Можна!” (фотарэпартаж)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 7 верасня 2010
Фестываль беларускай актуальнай музыкі Можна! (фотарэпартаж)
У межах "Аксамітнага сезона"  3 верасня ў Крутагор'і прайшоў канцэрт беларускай актуальнай музыкі "Можна!" Далей »

Свой погляд

darriuss: Марьина Горка

darriuss.livejournal.com | 10 верасня 2010
darriuss: Марьина Горка
Марьина Горка - районный центр в 22,5 тысячи душ в 60 километрах к юго-востоку от Минска. Район при этом (и железнодорожная станция в райцентре) неведомо почему названы в честь одной из местных деревень Пуховичским и Пуховичами соответственно. Далей »