dubaviec

Сяргей Дубавец ў сваім блогу піша пра сёлетнюю “Сысаніаду”:

– Яшчэ ў савецкіх літаратурных выданьнях мяне ўражвала, што ў разьдзеле «Пра аўтараў» абавязкова раскрываецца псэўданім празаіка ці паэта. Вера Вярба ператваралася ў Гертруду Пятроўну Сакалову… Узьнікала аддаленае пачуцьцё непрыстойнасьці й сораму, быццам зь Веры Вярбы на вачах усяго сьвету сьцягнулі спадніцу.

У пэўным сэнсе яно так і было. Бо рэдактары-выдаўцы разбурылі вобраз паэткі – істоты эфэмэрнай і тым каштоўнай. Ну ўявіце сабе, што дзесьці на вэрнісажы вы схапілі абаяльную ўдзельніцу бяседы, змылі зь яе макіяж, сарвалі сукенку зь біжутэрыяй і выставілі з таблічкай на шыі – як для арыштанцкага здымку: такая й такая, пашпарт нумар, пол жаночы, памер ступні…

Магчыма, прычына такіх адносінаў рэдактараў у іх прыземленым практыцызме, у няздатнасьці паверыць у каштоўнасьць магіі слова, а ў выніку – у адсутнасьці прафэсіяналізму. Паэзія – гэта цуд. Ніхто ня ведае, адкуль ён бярэцца і мы можам толькі захапляцца ім. Тады нашы адносіны да твора (псэўданім, між іншым, такі самы твор і такі самы цуд) будуць надзвычай асьцярожнымі. Не парушыць гармоніі, асабліва калі ты нічога ў гэтым не разумееш.

Як жа! Што вам тут за каштоўнасьць! Не памацаеш, не ўкусьнеш, не прадасі… І з той самай лёгкасьцю, зь якой Анатоль Сыс называецца сёньня «вялікім паэтам», зь ягонай спадчынай робіцца чыстае бясчынства.

Увесь тэкст.

ivansaj.livejournal.com

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »