Карэспандэнт Еўрарадыё цудам пабачыў стол у рагачоўскай хаце, за якім Караткевіч пісаў "Каласы пад сярпом тваім"
У свядомасці неабазнанага чытача мясціны Караткевіча – гэта Ворша, дзе ён нарадзіўся, і Мінск – дзе жыў і памёр. Аднак ёсць яшчэ адзін беларускі горад, дзе Караткевіч, паводле ўспамінаў ягоных сяброў, правёў "ледзьве не палову жыцця". У Рагачове былі напісаныя "Ладдзя Роспачы", "Віно дажджоў", "Сівая легенда", часткова "Каласы пад сярпом тваім".
Тут, у дзядулевай хаце, дзядзька Ігар вылучыў пляменніку Валодзю асобны пакой. Караткевіч набыў туды стол – і начамі пісаў, пісаў, пісаў… Сёння ў гэтай хаце жыве стрыечны брат Уладзіміра Караткевіча Сяргей з жонкай Тамарай і сынам Васілём. Сяргей любіць выпіць, а да гасцей ставіцца не вельмі цёпла. Мы разам з пісьменнікам Уладзімірам Арловым спрабуем патрапіць у хату, каб пабачыць пакой вялікага пісьменніка.
Апублікаваць у LiveJournal
Апублікаваць у FaceBook
Каментароў няма »
Каментароў пакуль няма.






