У Магілёўскай Ратушы адкрылася выстава “Сакральныя коды вечнасці”

01.06.2010 Рэлігія

1-22

— Рэлігія нясе ў сабе таямніцу і мудрасць, — тлумачыць дырэктар Музея гісторыі Магілёва Сяргей Клімаў. — Яны раскрываюцца нам праз веды і розныя рэчы. На нашай выставе прадстаўлены экспанаты, якія дазволяць сучаснікам дэкадзіраваць і прачытаць гэтую векавую мудрасць.

На выставе дэманструюцца абразы і розныя металічныя прадметы, якія ахопліваюць час ад VІ да XX стагоддзяў і эпоху ад паганства да хрысціянства, розных яго канфесій. У адной зале сабраны экспанаты з Нацыянальнага мастацкага музея, дзвюх прыватных калекцый і збору мясцовых знаходак Музея гісторыі Магілёва. Тэкст цалкам.

Тэгі: