Аднавіць помнік на магіле бабулі У. Караткевіча

mahila_babuli_karatkevich

Паэт і журналіст Глеб Лабадзенка на сваім блогу заклікае аднавіць помнік на магіле бабулі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча:

“На здымку — магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках. Не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. Інакш зьнікне магіла.

Прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць. Асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. Мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай”.

Падрабязней пра акцыю: labadzenka.by