Летнік валанцёраў

Рымска-каталіцкая парафія Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі раён) запрашае Вас прыняць удзел у валанцёрскім летніку.

Кожны, хто хаця б раз быў на Браслаўшчыне наўрадці абмінуў зрокам духоўную пярліну гэтага краю Слабодкаўскі касцёл. Праз апошнія тры гады намаганнямі дабрадзеяў ды саміх парафіянаў была зроблена рэстаўрацыя касцёла, але шмат яшчэ чаго патрабуе працы побач з касцёлам. Таму ўсіх хто мае час і жаданне ўнесці ўклад запрашаем на працу.

Для кожнага знойдзецца занятак, а ўдзячныя за вашу ахвярнасць парафіяне прадаставяць памяшканне і харчаванне. Не будзе бракаваць адпачынку пры возеры, а жадаючыя могуць далучыцца да малітвы разам са святарамі і атрымаць словы духоўнай апекі.

Больш інфармацыі можна атрымаць патэлефанаваўшы на нумар: МТС 7153668