Не атрымалася з Рамштайнам, пераключыўся на Элтана Джона

Грамадзкая рада па маральнасьці плянуе зьвярнуцца да арганізатараў канцэрту Элтана Джона з просьбай прадставіць відэазапісы папярэдніх выступаў сьпевака.

“Наша грамадзкая рада ў апошні час ня ладзіла паседжаньняў, аднак калі яе сябры паставяць пытаньне аб разглядзе маральнасьці канцэрта Элтана Джона, мы зьбярэмся для гэтага. Але з просьбай да арганізатараў канцэрту даць нам запісы папярэдніх выступаў сьпевака мы зьвернемся абавязкова”, — заявіў кіраўнік рады Мікалай Чаргінец. Тэкст цалкам.