«Вечны вандроўнік» зноў у вандроўку

Перасоўная выстава "Вечны вандроўнік", арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” ў гонар 120-годдзя Язэпа Драздовіча, 24 снежня пераедзе з Мінску ў музейны комплекс Напалеона Орды вёскі Варацэвічы, што ў Брэсцкай вобласці. Выстава ладзіцца ў межах кампаніі "Будзьма!". Далей »

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Юры Макарчук

Юры Макарчук даслаў здымкі майстра-разбяра па дрэве Мікалая Тарасюка са сваімі каментарамі: "Мікалай Тарасюк жыве ў занядбанай вёсцы Стойлы Пружанскага раёну Брэсцкай вобласці і займаецца сялянскай працай. У двары ён зрабіў невялікі музей для свайго "драўлянага народу". Сапраўдны беларус!" Далей »

Літаратурная сустрэча ў Лунінцы

17 кастрычніка ў бібліятэцы прафесійнага ліцэя горада Лунінца, што ў Брэсцкай вобласці, у межах кампаніі “Будзьма” прайшла творчая сустрэча беларускіх паэтаў, пачынаючых маладых літаратараў і сябраў шматлікіх беларускіх літаратурных арганізацыяў. Далей »

Старонка 3 з 3123