This movie requires Flash Player 9
29.05.2011 | Будзьма ТУТ!

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” (рынгтоны, шпалеры для працоўнага стала і мабільніка)

Мы прэзентуем першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.

Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.

Тут можна cпампаваць мультфільм.

Спампаваць версію для мабільніка ў фармаце .3gp


Калекцыя шпалераў па анімацыйным фільме “Будзьма беларусамі!”


Рынгтоны “Будзьма ведаць свой род!” для мабільных тэлефонаў (mp3)


Анімаваныя застаўкі для мабілак па мультфільме “Будзьма беларусамі!”

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” – цэнтральная падзея сумеснага праекту “БудзьмаTUT”, рэалізаванага культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам TUT.BY. Цэнтральная падзея, але не фінальная кропка.

Юлія Ляшкевіч

Юлія Рудзіцкая

Кожная з частак праекту прапаноўвае адмысловы погляд на гісторыю Беларусі і нацыянальную самаідэнтыфікацыю. Відэаразвагі беларускіх знакамітасцяў пра беларускую ментальнасць правакуюць актыўную рэакцыю глядачоў. Адпаведна рэаліям сучаснага грамадства “селебрыці” князь Усяслаў Чарадзей вядзе свой блог – гэта трэба чытаць, бо крытычнай адзнаке гэта не паддаецца ў прынцыпе. Стаў вехай і стартавы пункт “БудзьмаTUT” – першае ў Байнэце ток-шоу “Памяркоўныя vs Шалёныя”, назва якога стала і нягласнай другой назвай усяго праекту.

Севярын Квяткоўскі

Севярын Квяткоўскі, рэдактар сайту budzma.org:

– Мэта праекту – абудзіць цікавасць да гісторыі і сваіх каранёў, бо менавіта праз мінулае ляжыць шлях у будучыню. Мы перакананыя, што калі эканамічныя інтарэсы пераважаюць у грамадстве, такое грамадства паглынаецца іншымі, бо разбіваецца на невялікія сацыяльныя групоўкі па інтарэсах, маргіналізуецца. Народ становіцца грамадскай супольнасцю, калі яго аб’ядноўвае не толькі тэрыторыя, але і каштоўнасці, якімі безумоўна з’яўляецца наша краіна, наша гісторыя, і наша культура.

Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Ніна Шыдлоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”

А яшчэ мы мяркуем, што на падзеі мінулага і сучаснасьці часам трэба глядзець з гумарам. Таму мульт атрымаўся не толькі пазнавальным, але і забаўляльным.

Аляксандар Памідораў

Лявон Вольскі

Ці можна выкласці шматвяковую гісторыю Беларусі за 5 хвілінаў? Кампанія “Будзьма беларусамі!” і партал TUT. BY кажуць – так! Калі расповед ад Лявона Вольскага ідзе хіп-хопам у выкананні Аляксандра Памідорава. Так!, – калі аніматар – Юлія Рудзіцкая. Так, – калі аўтарскі калектыў ачольвае рэкламіст Юлія Ляшкевіч і каманда кампаніі “Будзьма Беларусамі!”

Ілля Маліноўскі, вядоўца

Фота – Аляксандар Ждановіч


50 Каментаў у “Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” (рынгтоны, шпалеры для працоўнага стала і мабільніка)”

  1. Мікалай says:

    Малайцы!!!Выдатны,высокамастацкі твор! Так трымаць!!!

    • Alexander says:

      Молодцы, отличный ролик.
      Спасибо всем кто участвовал в его создании.
      Важна сама идея возрождения истории Беларуси, почти целиком забытая беларусами. Продолжайте в том же духе, хорошо было бы сделать целую серию фильмов от древних времен до прошлого века.
      Есть некоторые замечания, возможно, материал не был тщательно верифицирован, напишу дальше

    • Alexander says:

      Белорусский этнос начинают в ролике с невров. Этот этноним действительно ввели античные авторы, но он редко используется сейчас в научных текстах и его принадлежность окончательно не установлена. Тем не менее, этнический субстрат, на котором сформировался белорусский этнос, хорошо изучен. Это западные балты, ранняя индо-европейская группа, хорошо идентифицированная по генетическим, археологическим, антропологическим и лингвистическим критериям. В формировании белорусов участвовали племена кривичей, радимичей, дреговичей, ятвягов и дайновов. Кривичи заселяли (и заселяют поныне) также и Смоленскую, Псковскую и Брянскую области России. Есть и другие западные балты, влившиеся в состав главным образом Польши (Мазовия), в меньшей степени – Германии (Померания).

    • Alexander says:

      Про Софийский собор в Полоцке – «в мире было только три такие». Так ли это? Софийский собор – это не просто здание, а подтверждение легитимности православным данного государства с точки зрения Константинополя и «греческой» церкви. Самый главный собор – София – был и остается в Константинополе (Стамбуле), только сейчас это мечеть. Еще один был в Греции, в Салониках, и еще один в Болгарии, столь важный, что в честь него назвали столицу. Четвертый возвели в Киеве, пятый – в Полоцке (та же команда архитекторов, что строила собор в Киеве), шестой – в Новгороде. Последний – седьмой, гораздо позже построили в Московии, в Вологде, после падения Константинополя.
      Я могу ошибаться, но вроде так.

  2. vik says:

    На мой суб’ектыўны погляд, футболкі з надпісам “Шалёны беларус” маглі б карыстацца неблагім попытам. Прынамсі, я б абавязкова набыў сабе такую.

    • Innocentius says:

      Я, мяркую, таксама набыў бы:)))
      (а над надпісам някепска было б яшчэ разьмясьціць “шалёную” Пагоню!)

    • Нічка says:

      так-так, і йааа! Пагоня – гэта сапраўды шалёнасць, прычым даволі правакацыйная :)) не, я б проста з надпісам набыла… дэклараваць, але не нарывацца… А можна і самому замовіць.

      • vik says:

        Пра што і размова! Не трэба там Пагоні ці БЧБ – навошта даваць нагоду палісам цябе затрымаць ці яшчэ што
        Просто прыгожым шрыфтам “Шалёны Беларус” чырвоным па беламу і наадварот.

  3. Yushkin says:

    Добра зрабiлi! Малайцы!

  4. Прекрасный мультик Жаль, что последние 20 лет не отражены.

  5. Дзянис says:

    Просто супер спасибо огромное ребята. Вот она настоящая культура вот что по телевизору показывать надо, кому не показывал все просто в захапленни ад гэтай анимации.

  6. Пётар says:

    Великолепно!!! Я просто такого не ожидал! Так держать! Будзьма Беларсамі !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

  7. Илья says:

    Мультик очень хороший, но было бы очень здорово, если бы его сделали чуть помедленней и еще на русском. Русским показать его надо))

  8. Наталля says:

    Юля Рудзiцкая – майстар вышэйшага класу! Каб не гэта анiмацыя, зусiм не той поспех

  9. Андрей says:

    Просто замечательный и нужный мульт! С вашего разрешения опубликовал его у себя, со ссылкой на вас.

  10. Андрэй says:

    Маладца!!! Вялiкi дзякуй вам!!! Рабiце калiласка больш такiх творау!!!

  11. Алена says:

    Я вас люблю.вы падарылі мне крышачку шчасця.

  12. Андрэй says:

    Вы малайцы, вялiкi дзякуй за цудоўную працу!

  13. Zmicer says:

    На мой погляд мультфільм павінен быць толькі на беларускай мове. Хопіць гэтай расійскай (на ёй толькі матам лаяцца) І я лічу, што кіраванне лукі не заслугоўвае трапляць у нашу гісторыю.

    • rutenius says:

      Лучше на польском, языке твоих хозяев, кто вам и пишет “историю”…

      • Zmicer says:

        З якіх пор пшэки сталі гаспадарамі беларусаў. Вучы гісторыю халуй. Тваё месца сярод мянтоў у будцы.Галаву не задзірай, а то ланцуг парвецца.
        p.s.Як мне такіх як ты шкада… Бо вы прынесяце карысць гэтай краіне калі памраце і станеце ўгнаеннем.

  14. Беларус says:

    ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥
    ♥ Будьзма разам! ♥
    ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥ ♥

  15. Віктар says:

    Вялікі вам дзякуй!!!

  16. Віктар says:

    Добра было б і слоўцы вашай мульт-”Будзьмы” дзе-нібудзь спампаваць….

  17. alexander says:

    Круто. А на русском языке есть такой клип ?

  18. Siarhei_Ka says:

    Какая-то уж через чур Американизированная история получилась в мультике ни слова о “провальной” для Беларусов унии с Поляками – точнее слово то есть, но скорее ода пшекам… В тоже время не раскрыта тема с БНР – слово то замолвили но как бы ни о чем, а поддерживал ли сам народ самозванцев провозгласивших эту страну и то как эти самозванцы поулипетывали частично в Литву, частично в Польшу а потом помогали местным властям делить территорию набивая свои карманы….
    Вообщем тем а с бело-красно-белым флагом не раскрыта – Было ВКЛ где док-ва что к Беларуси оно имеет большее отношение чем к Литовцам или Укоаинцам опять же не понятно…. Да и год в конце 91й????? Странно что не включили Шушкевича и общественное мнение Беларусов с достаточно лояльным к БССР отношением….

    • Виола says:

      Вот из-за таких как Вы горе-историков мы и не имеем реальную дату дня Независимости. И гордость без такой вот пропаганды как этот мульт белорусов не распирает, как тех же литовцев, поляков или русских. А про “двоечника”, который плохо выучил урок о развале СССР, решил его воплотить в жизнь за уже более короткий срок в отдельно взятой стране, а на выходе получил то же самое… дай Бог доживу и услышу продолжение во второй серии достойного мульта.

    • Ли says:

      ПоулИпетывали, ага. От слова липа :)

  19. Вадзім says:

    эх-ма міфалогія,нацыяналістычны наратыў:)

  20. Алег says:

    Вельмi цiкава было, пазней абавязкова пакажу сваёй жонке.
    Вялiкi дзякуй!

  21. Хрыся says:

    а я і не заўважыла, што ў цітрах і маё прозвішча ёсць! ))))
    цяпер ясна, для чаго вы прасілі зняць сцены ))))
    звяртайцеся яшчэ! я яшчэ што-н. сфоткаю! )))

  22. Аляксей says:

    Вельмі значны рух! І мэта з якой зроблены і дэманструецца гэты мульт, таксама значная. Парадавала якім чынам зроблены кароткі агляд беларускай гісторыі. Толькі адзін момант: Мне не спадабалася дэманстрацыя перавага хрысціянства над “паганствам” (як не падабаецца сам тэрмін), чаму хрысціянства светлая старонка калі яно пераўтварыла вольны народ у рабоў? У астатнім вялікі дзякуй, буду чакаць другую частку.

  23. Святлана says:

    Першая ластаўка.
    Дальбог, працяг будзе.
    Таленавіта, зразумела, захапляе.

  24. Игар says:

    Дзякуй!

  25. ZUBRUS16 says:

    вялікі Дзякуй!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Трэба было б і пра літоўскую дзіду сьпець!

  26. ЗУБР says:

    АТРЫМАЎСЯ ЖЫДОЎСКА-БЕЛАРУСКІ МУЛЬТФІЛЬМ. ГАНЬБА!!!!! Стагоддзямі палякі і жыды пілі кроў нашага народа. А аўтары мульціка паказваюць іх тут прыязна, з захапленнем. Бачна, хто заказаў гэты фільм і з якой мэтай: маўляў, знай, быдла, ХТО быў і будзе гаспадаром Беларусі.

  27. Ната says:

    Вельмі добая і таленавітая праца,дзякуй.

  28. kviat says:

    зубр, забі сябе аб сьценку :)

  29. Андрэй says:

    Вялики дзякуй за гэткае падарожжа у минулае. И дзякуй за Вашу дзейнасць!

  30. Зміцер says:

    БНР – дзяржаўнападобная фармацыя, якую створылі немцы-акупанты.

  31. rutenius says:

    Клип снят неплохо, но это чисто пропагандисткая штука, расчитанная чисто на молодых людей, не знающих истории… Интересно, кто платил за клип? Почему-то полная уверенность, что поляки…
    Авторам клипа очень хочется вернуть Белую Русь под иго поляков?… Русских хают, а именно Русские выдернули и украинские (тоже спорный момент – Талергоф и Терезин) и беларуские земли от тех, кому они не принадлежали… Идея клипа – еще больше разобщить единый русский народ… Авторам нет респекта, это чисто 5-я колонна… Гадко…

  32. Максім says:

    Што такое краіна з наскрозь злачыннай уладай? Вы ня ведаеце? А мне давялося пераканацца ў гэтым 22 чэрвеня 2011 году. Я ня лажу ў сацыяльныя сеткі, ня веру ў абсурд таптаньня на месцы вакол пустыннай плошчы пры поўнай адсутнасьці лідэра, але й мяне могуць залучыць у злачынцы самі так званыя праваахоўнікі, якія й зьневажаюць права. Яны проста служаць знакамітаму клятвапрэступніку, які даў сабе права парушаць усе законы сваёй дзяржавы, якую нехта там ніяк не рызыкне пакараць санкцыямі, а яна гніе татальна ад самой дзіравай галавы.
    Так выпала, што мне, інваліду 2 групы па дыябэту, выпаў талён да доктара на 22 чэрвеня ў 16.50. Лекі, якія мне выпісалі, ёсць толькі ў адной аптэцы Менска ля плошчы Перамогі. Я іх атрымаў у 18.40, але ўжыць не пасьпеў, бо месца перасадкі на мэтро дадому было ачэплена (станцыя Кастрычніцкая) і там адбываўся адлоў ахвяраў рэжыму. Вінаваты ці не, ніхто не пытаўся. Такіх і не было, бо каталажкі пампавалі наўздагад. Ад турмы і сумы не заракайся, казалі нашы продкі, а хтосьці яшчэ верыў, што дастаткова проста быць сумленным чалавекам. Хіба не ў злачыннай паліцыйнай дзяржаве. Нават фашысты абвяшчалі нейкую камэнданцкую гадзіну, якую нельга было парушаць, а лукашысты проста ловяць без аніякіх парушэньняў.
    Налоўленых людзей, якія нічым не парушылі ніякага закону, пачалі зьбіваць ужо ў аўтобусе, зьневажаць іх рознымі спосабамі, і чыніла тое БАНДА праваахоўнікаў, а потым завезьлі ў райаддзел, здаецца Маскоўскі, недзе ў трамвайным тупіку “Возера”. Там ня прынялі, перавезьлі на Якуба Коласа ў Савецкі РАУС, недзе за прыпынак ад Дома друку. Там рабілі ўсё, каб чалавек цалкам пераканаўся ў злачыннасьці усёй праваахоўнай сістэмы. Такі загад клятвапраступніка.
    Людзям папросту малявалі іхні партрэт злачынца, каб і ня думалі нічога аб праве. Паралельна выяўлялася, што ніхто з гэтых наймітаў злачыннай сістэмы, ня ведае, што за горад Маларыта, Сьмілавічы, Заслаўе, увесь час гучалі папрокі, што вы занадта багата жывяце (нібы ў гэтым злачынства нашых студэнтаў, рабочых, мастакоў, журналістаў?) Але факт: сваё злачынства рэжым ажыцьцяўляе з дапамогай чужынскіх наймітаў, зь якімі ты, народзе, гаворыш на адной мове. Вось таму я й разуверыўся ў наш міф пра незалежнасць, бо менавіта Расея паставіла сюды свайго прэзідэнта, каб ён зруйнаваў беларускі закон і саму незалежнасць, а чужыя мянты будуць дакараць вас: “Дык з’язджайце адсюль, з сваёй зямлі”. Вас зробяць злачынцам ужо за тое, што пакарысталіся роднай мовай, бо пануе тут расейскі акупацыйны рэжым, зь якім мірна варкуе Захад.
    Сярод арыштаваных апынулася нават група наіўных БРСМаўцаў, якія вырашылі 22 чэрвеня наведаць музэй Вялікай Айчыннай вайны (ён таксама ў зоне хапуна), а былога журналіста, інваліда 2-й групы Вітаўта Мартыненку, даставілі дамоў сябры каля гадзіны ночы ў каматозным стане, дзе зноў яго ўратавалі ў злачыннай дзяржаве ня мэдыкі, ня пэдыкі ў пагонах, а родная матуля. Вось ваша адзіная надзея і апора, дарагія беларусы.

  33. Сергей says:

    ролик хорош! понравился

  34. Галина says:

    ВЫ просто супер!!!! Мульт получился глаз не отвести, а ноги в пляс :)) На припеве руки слопать тянутся! сделаю себе маечку с припевом! МОЛОДЦЫ!!!!

  35. Николай says:

    Непогане відео … мені дуже сподобалося … але дуже шкода що нема жодного слова про Київську Русь, а до складу Речі Посполитої входили не тільки землі литовські, польські і білоруські, а ще й українські … жодного слова про Визвольну війну Богдана Хмельницького і взагалі таке враження, що це відео створене на замовлення литовько-білоруських націоналістів …

  36. Katrina says:

    Mult “Budzma” jdala, specialno ne smotrela v nete))) Ponravilsya. I stil I podacha I muzyka, ochen horosho vpisyvaetsa emblema “Budzma” mejdu istoricheskimi faktami, eto rasslablyaet, I poluchaetsa, chto zapominaesh vsyu istoriyu ne napryagayas. Hochu skazat, chto etot multfilm doljen byt v kajdom dome. Pojiv za granicei ya ponyala, naskolko vajno znat svoyu istoriyu, znat otkuda ty, kakogo ty rodu-plemeni!
    Ya by esche I shkolnym uchitelyam posovetovala ispolzovat vash multfilm na urokah istorii, tak kak prostaya boltovnya nastaunika ne mojet vpechatlit*, kak animaciya i muzyka vmeste.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика