Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

Маладыя літаратары з Харкава разгрузілі бочку вершаў, навялі культурныя масты і пацешылі беларускага слухача ўкраінскай паэзіяй "ужывую" ў мінскай галерэі "Ў" 28 лістапада.

Харкаўскія госці – удзельнікі і заснавальнікі мультымастацкага праекту "Бочка", маладыя літаратары, якія вырашылі ажыццявіць творчую акцыю свайго літаратурнага аб’яднання ў Мінску.

"Бочка" – аб’яднанне маладых літаратараў, праект, зроблены моладдзю для моладзі. Сімвалічнасць назвы патлумачыў адзін са стваральнікаў праекту Ігар Зарудка:
fota-1

Ігар Зарудка

– Ішлі мы па Кіеву, і тут прыйшла ідэя зрабіць мастацкае аб’яднанне. Падумалі і зрабілі. Яно называецца "Бочка" таму, што ў бочцы звычайна трымаюць віно, а віно вельмі падобнае да паэзіі, толькі яно ліецца ў вусны, а паэзія з вуснаў.

fota-2
Шлях харкаўскага цягніка ляжаў праз беларускі Гомель, іа гомельская пісьменніца Югася Каляда ўзяла на сабе адказную місію – давесці да Мінска паэтаў і ўкаціць бочку ўкраінскіх вершаў у літаратурны абшар сталіцы.

fota-3

Югася Каляда

Югася Каляда:

– Здаецца, Украіна знаходзіцца побач і мовы ў нас падобныя. Супольнай гісторыяй мы былі звязаныя больш за 70 гадоў, але за апошнія дваццаць гадоў адбыліся пэўныя змены. Што да літаратуры, то літаратурныя канцэпцыі ў нашых краінах пайшлі рознымі шляхамі, і сёння мы маем магчымасць параўнаць гэтыя шляхі.

Праз невялікую колькасць літаратурных фестываляў, дзе можна было б паслухаць прадстаўнікоў украінскай паэзіі, беларуская публіка застаецца малаабазнанай у сучасных літаратурных працэсах, што адбываюцца ва Украіне. Сёлетнія літаратары -"бачкароўцы" – прадстаўнікі маладой генерацыі ўкраінскай паэзіі харкаўскага разліву.

fota-4

Алег Коцараў

Алег Коцараў:

– Мне пашэнціла другі раз выступаць у Беларусі. Першы раз гэта было ў 2006 годзе на фестывалі ў літоўскай амбасадзе. Было досыць добра, асабліва пасля.

Харкаўскую паэзію ў Мінску прадстаўлялі і цешылі публіку верлібрамі і рыфмамі Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў.

fota-5

Кацярына Карунык

Сашко Ушкалаў:

– Гэты верш называецца "жыгулі". Дарэчы, на вуліцах Мінска я не пабачыў ніводных "жыгулі".

fota-7

Сашко Ушкалаў

Міжнацыянальны акт узаемнага перакладу спраўдзілі на дваіх беларуская пісьменніца Югася Каляда і харкаўскі паэт пост-авангарду Алег Коцараў.

Югася Каляда:
– Любая мова раскрывае свет з іншага боку. Пераклад з беларускай на ўкраінскую нясе новы сэнс ў тых самых словах.

Творчая вандроўка літаратараў у Беларусь адбылася пры ўдзеле выдавецтва "Смолоскип" ("Паходня").

fota-8

"Смолоскип"

Акрамя паэзіі ў гуку госці з Харкава прэзентавалі літаратуру ў тэкставым выглядзе. Сярод іншых былі прадстаўленыя кнігі Арцёма Антанюка, Александра Стусенка, Богдана-Алега Гарабчука ды інш. Па сканчэнні вечарыны кнігу мог набыць кожны ахвотны.

fota-9

Наведвальнікі

Мартын Ветра

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »