Выйшаў двухтомнік Ларысы Геніюш

1df9a1d8-e154-4abc-82ad-618f3b589b30_mw800_mh600_s

Да 100-годзьдзя выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш выйшаў у сьвет збор яе твораў у двух тамах: вершы і паэмы, выбранае з прыжыцьцёвых кніг, з публікацыяў у пэрыёдыцы, лісты, а таксама 74 вершы, якія публікуюцца ўпершыню. Гэты двухтомнік — самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталягічна апрацаванае і пракамэнтаванае выданьне яе спадчыны.

Двухтомнік Ларысы Геніюш выдадзены ў сталічным выдавецтве “Лімарыус” накладам у 400 асобнікаў. Першы том склалі вершы і паэмы. У 1967 годзе тады яшчэ літаратурны кансультант “Гродзенскай праўды” Васіль Быкаў пісаў Ларысе Геніюш: “Ганаруся вашай залатой паэтычнай жылачкай…”

чытаць цалкам