КУЛІНКОВІЧ АЛЯКСАНДР (Куллинкович Александр, Kulinkovich Aliaksandr) – спявак, аўтар музыкi i тэкстаў.
Нарадзiўся 18.05.1972 у Смалявiчах. У 5-гадовым узросце пераехаў з сям’ёй у Мінск. Скончыў ПТВ-23 па спецыяльнасцi сантэхнiк, паўгоду вучыўся на журфаку БДУ. У 1989 разам з Г. Агейчыкам заснаваў групу «Нейро дюбель», у складзе якой выступае i да сёння. Удзельнiк групы «Крамбамбуля». Пiша песнi на расейскай i апошнi час – на беларускай мовах. Найбольш вядомыя песнi «Каникулы с Чичолиной», «Петрова, подай воды», «Резиновый дом», «Гузiк», «Жыцьцё».
Узнагароды: «Рок-кароны» ў намiнацыях «За лепшую iнтэрпрэтацыю эстраднага шлягеру» (1996, «Здравствуй, чужая милая»), «Лепшы клiп» (1998, «Охотник и сайгак»), «Альбом году» (1998, «Охотник и сайгак»), «Рок-карона 1998», «Альбом году» (1999, «Ворсинки и катышки»), «Рок-карона 2004–05» у намiнацыi «Альбом году» («Tanki»).