
ВЫСТАВА ФАТАГРАФII, ПРЫСВЕЧАНАЯ 600-ГОДДЗЮ ГРУНВАЛЬДСКАЙ БIТВЫ.
Аляксандр ВАЛАДЗЬКО, Аркадзь БIРЫЛКА, Артур ГАПАНОВIЧ, Вiталь РАКОВIЧ, Канстанцiн МЕЛЬНIК, Уладзiмiр БУТУРЛЯ
13 жніўня а 17 гадзіне ў галерэі “Універсітэт Культуры” Палаца Распублікі адбудзецца адкрыццё калектыўнай фотавыставы “Шлях на Грунвальд”, прысвечанай 600-годдзю вялікай бітвы. У экспазіцыі больш за 60 работ вядомых беларускіх майстроў фатаграфіі. Выстава будзе працаваць з 13.08.2010 г. па хх.хх.2010 г.
Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.
Выстава «Шлях на Грунвальд» – гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі фотамастакоў.
Мастацкая галерэя «Універсітэт Культуры” 231400 г.Навагрудак, вуліца Леніна, 1 Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1
Палац Рэспублікі
Выстава працуе: аўторак-нядзеля: 11.00-19.00 Выхадны: панядзелак