Асноўныя ідэі Кампані, слоганы Кампаніі, акцэнты кампаніі
Асноўныя ідэі Кампаніі
• Беларус – гэта кожны жыхар Беларусі,
незалежна ад нацыянальнага паходжання
• Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы
• Уздым нацыянальный культуры пазітыўна ўплывае на якасць жыцця кожнага грамадзяніна Беларусі, спрыяе росту дабрабыту краіны
• Веданне культуры, гісторыі і мовы сваёй краіны робіць чалавека адметным сярод іншых народаў
• Беларускамоўная культура – гэта сучасна і перспектыўна
• «Будзьма!» – аб’ядноўвае!
Слоганы Кампаніі
«Будзьма беларусамі!» –
ёсць адначасова і назвай Кампаніі, і галоўным слоганам.
Слоганы Кампаніі:
• «Будзьма адметнымі!»
• «Будзьма беларусамі! Галоўнае – вырашай сам!»
• «Будзьма the best!»
• «Будзьма беларусамі! 100% якасная культура!»
• «Будзьма беларусамі! Мода, якая застанецца!»
• «Будзьма беларусамі! Бярэм з мінулага лепшае!»
• «Будзьма з мовай!»
• «Будзьма беларусамі! Гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!»
Для каго мы працуем?
Кампанія арыентуецца на розныя сацыяльныя групы па ўсёй краіне, распаўсюджваючы ідэі «Будзьма!» як мага шырэй.
Для «Будзьма!» важны любы чалавек, незалежна ад таго, жыве ён у сталіцы, абласным горадзе, мястэчку ці на вёсцы.
На каго мы разлічваем?
Мы разлічваем на актыўны ўдзел у мерапрыемствах Кампаніі самых шырокіх колаў беларускага грамадства, людзей розных узростаў, сацыяльнага стану і веравызнання.
Акцыi Кампаніі скіраваныя і на моладзь, і на дзяржаўных службоўцаў, прадпрымальнікаў, вайскоўцаў, творчую інтэлігенцыю, пенсіянераў і г.д.
Акцэнты кампаніі
Актыўная супраца з трэндсетэрамі і лідэрамі субкультур
Арыентацыя на праекты, якія маюць патэнцыял стаць папулярнымі сярод значнай колькасці насельніцтва краіны
Адкрытасць і публічнасць мерапрыемстваў Кампаніі
Асноўныя формы мерапрыемстваў
• Канцэрты, фестывалі, ярмаркі
• Выставы
• Лекцыі
• Канферэнцыі, “круглыя сталы”
• Семінары, майстар-класы
• Прэзентацыi
• Пленэры
• Творчыя сустрэчы
• Вандроўкі, туры і г.д.
• Конкурсы, іншыя творчыя спаборніцтвы
NB! Кампанія не абмяжоўвае формы мерапрыемстваў для ўдзельнікаў
Стасункі з дзяржаўнымі ўстановамі
• Дзейнасць «Будзьма!» карысная для краіны і грамадства, таму пабудова канструктыўных стасункаў з дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь ёсць прыярытэтам
• Кампанія разлічвае на партнёрскія стасункі з Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам спорту і турызму, профільнымі культурніцкімі і адукацыйнымі ўстановамі, мясцовымі ўладамі розных узроўняў.
Супраца с прэсай
Кампанія адкрытая для супрацоўнікаў СМІ, рэгулярна ладзіць мерапрыемствы для прэсы, а таксама кантактуе з журналістамі праз прэс-сакратара ці рассылку СМІ актуальнай інфармацыі.
Стратэгія развіцця кампаніі “Будзьма беларусамі!” у PowerPoint