Калумністыка

Лявон Вольскі: «Яны гатовыя ваяваць за адсутнасьць выбару»

Чым выклікае незадаволенасць у расійскага чалавека «загніваюшчы Захад»? Як звязаныя «Эўравізія», дзірка ў падлозе і магчымасць выбіраць «паміж разнастайнай колеравай гамай і стабільным чырвона-зялёным спалучэньнем»? Піша Лявон Вольскі ў рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

Так і жывем: татальная хлусня як радыяцыйны фон. Піша Лявон Вольскі

Ці магла не адбыцца Чарнобыльская катастрофа ці хоць бы не быць такой разбуральнай і знішчальнай? Напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Лявон Вольскі параўноўвае ўмовы жыцця ў Савецкім Саюзе і ў сённяшняй Беларусі і нагадвае пра самае кепскае: «Атамная станцыя ў нас таксама цяпер ёсьць».



Салідарнасьць, якую так ненавідзіць улада

«Ня так ужо ўсё і кепска, вельцашаноўная публіка!». Лявон Вольскі піша пра беларускую салідарнасць, рэакцыю чытачоў на свае тэксты і веру ў перамогу. Калі вы ўсё яшчэ не верыце ў аптымістычны фінал, Лявон Вольскі ідзе да вас разам з рубрыкай «Мама, не журыся» на Budzma.org.


Вандруем разам

Вандруем па Магілёўшчыне: 5 нагодаў наведаць Расну

Руіны старадаўняга езуіцкага храма — паменшаную копію Віленскай катэдры, сядзібу Спытковых ХІХ стагоддзя ў стылі неакласіцызм, рэшткі маштабнай вінакурні ў гушчары старога парку — усё гэта можна пабачыць у маляўнічым мястэчку Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Ад колішняй велічы сёння, на жаль, мала што засталося. Многія перліны архітэктуры знаходзяцца ў занядбаным стане і папросту разбураюцца — тым больш варта паспяшацца наведаць Расну, пакуль там яшчэ ёсць, што паглядзець. Апроч названых цікавостак, Расна вабіць і непаўторнымі ўзгорыстымі краявідамі

Малі, Парыж, Дубай: вандруем па свеце не пакідаючы межаў Беларусі

У нашай сённяшняй вандроўцы скіруемся ў падарожжа па беларускіх паселішчах з цікавымі назвамі, сугучнымі найменням сусветна вядомых гарадоў ды краінаў. Але ці ад іх паходзяць назвы нашых населеных пунктаў? Пройдземся па некаторых старонках гісторыі беларускіх вёсак з незвычайнымі назвамі ды даведаемся, якія славутасці можна паглядзець у ваколіцах гэтых паселішчаў

7 нагодаў наведаць беларускі Дубай

Гэтым разам у нашай традыцыйнай вандроўцы наведаем Дубай Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Насамрэч, вёска сёння завецца Дубае, але мае некалькі больш старажытных назваў, сярод якіх і Дубай. Увесну на Палессі асабліва маляўніча, таму, калі збярэцеся вандраваць па нашых палескіх маршрутах, настойліва раім звярнуць увагу і на Дубае. Тут захавалася капліца XVIII стагоддзя пабудовы, царква Раства Багародзіцы ў стылі класіцызм, якая «засвяцілася» ў некалькіх кінеманатаграфічных фільмах савецкага часу, рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя і шмат легендаў ды цікавостак.


Навіны "Будзьма"