• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Варшава

«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве

Пачатак: 15.11 (19:00)
Канец: 05.12 (20:00)
Музей Вольнай Беларусі
(Варшава, Foksal 11)
Google

У сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы DOM беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава.


Дата: 15 лістапада — 5 снежня

Час працы: аў-пт 16-20, сб-нд 12-20 (час мясцовы)

Панядзелак — выходны

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11

Праект пачынаўся з фотаграфічнай кнігі пад назвай «DOM.», выдадзенай у 2019 годзе — суб’ектыўнага фотадакумента, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі. У апошнія некалькі год тэма пошукаў унутранага пачуцця дому стала блізкая і актульная для шматлікіх беларусаў, якія страцілі ўласны дом, пакідаючы Беларусь, а таксама для тых, хто фізічна застаўся ў сваім доме, у сваёй краіне, але страціў пачуццё бяспекі, утульнасці і спакою — так важныя для ўнутранага пачуцця дому.

У 2022 годзе да праекту далучыўся беларускі кампазітар і музыка Аляксандр Ясінскі, які па матывах ужо існуючых фотапрац стварыў адмысловую гукаквую сцежку ў стылі эмбіент, адлюстроўваючы тэму праекту ў музыцы. Гук і вобразы ў сімбіозе пераносяць гледача/слухача з галерэйнай прасторы ў прастору метафарычнага дому. Карцінкі з памяці, гукі, пачуцці, сны, мары, спробы ўлавіць і візуалізаваць пачуццё, якое, незалежна ад навакольнай прасторы, дазваляе адчуваць сябе дома, пачуць штосьці, што застаецца з чалавекам і дапамагае яму далей разумець, хто ён, у што ён верыць, у якім моманце жыцця знаходзіцца і што бачыць наперадзе.

Нягледзячы на тое, што ў фотапраекце «DOM.» аўтар не закранае палітычныя ці сацыяльныя тэмы наўпрост, ён набывае новую актуальнасьць тут і цяпер. Мы носім свой Дом у сабе, снім яго, адчуваем яго ў дробязях і імгненнях, дзе б мы ні знаходзіліся. Ён заўсёды з намі.

Спецыяльным госцем адкрыцця выставы стане гурт NAVIBAND з акустычным выступам.

Уваход вольны


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип