У сучасных грамадскіх дыскусіях слова «палітыка» мае мноства значэнняў. Адны яе значэнні адсылаюць да дзяржавы і дзейнасці яе інстытутаў, іншыя — да палітычнага працэсу і разнастайных формаў грамадзянскай актыўнасьці.
У акадэмічных слоўніках палітыка звязваецца з размеркаваннем улады і ўсталяваннем уладных адносін у грамадстве, а не толькі з дзяржаўным кіраваннем. Мэты, механізмы і інструменты як палітычнай барацьбы, так і палітычнага ўдзелу, абмяркоўваюцца на канферэнцыях і публічных пляцоўках, а адрозненні ў вызначэннях увасабляюцца ў розных палітычных сістэмах.
У рамках дыскусіі нам хацелася б абмеркаваць, як розныя вымярэння палітыкі суіснуюць адзін з адным і што дазваляе вызначаць палітыку сёння як дэмакратычную. Як суадносяцца адзін з адным грамадзянскі ўдзел і палітычная барацьба, — у тым ліку ў пытаннях гендарнай роўнасці і экалагічнай справядлівасці. Нарэшце, з якімі азначэннямі палітыкі мы маем справу ў Беларусі і ці лічым неабходным і магчымым барацьбу за яе (утапічнае) пераазначэнне?
Удзельнікі ды ўдзельніцы дыскусіі:
— Марыя Рогава, палітолаг, дактарантка Ўніверсітэта Осла;
— Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, культурны працаўнік;
— Юлія Міцкевіч, гендарная экспертка, грамадзянская і палітычная актывістка, праектная менеджерка арганізацыі АБФ;
— Вольга Шпарага, філосафка, ECLAB
Мадэратарка:
Алена Агарэлышава, гендарная экспертка і выкладчыца ECLAB
Мерапрыемства ў Facebook.
30 чэрвеня | 19:00 | zoom
рэгістрацыя: https://forms.gle/hQa9oieHbuyMipFS8
Дыскусія арганізавана Крос-каштоўнастнай антыплатформай і Актыўным Быць Файна.
***
Пра серыю drink talks «Сацыяльная экалогія: праз пандэмію да ўтопіі», арганізаваную удзельніцамі і ўдзельнікамі Крос-каштоўнаснай антыплатформы
Пандэмія COVID-19 стала выклікам для сучасных грамадстваў. Яна паказала складаныя перапляценні супольнасцяў, эканомікі і прыроды, асэнсаванне якіх патрабуе ацэнак і даследаванняў з розных перспектыў.
Сацыяльная экалогія прапаноўвае адну з іх. Яе арыенцір – новая ўтопія, прычым не ў сэнсе завершанай праграмы, а ў выглядзе сумеснага гарызантальнага і адкрытага пошуку пажаданай будучыні.
У рамках серыі нашых drink talks разам з усімі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі і з апорай на сацыяльную экалогію нам хацелася б абмеркаваць магчымасці будаўніцтва свету без дамінавання чалавечага грамадства над прыродай і адных людзей над іншымі.