Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Варшаве

21.11.2025 - 24.11.2025 17:00 - 18:00 ------------ 40 злотых

Ад пятніцы да панядзелка, з 21 па 24 лістапада, Варшава прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.


Уваход на ўсе імпрэзы вольны, калі не пазначана іншае.

А вось праграма:

21 лістапада, пятніца:

Пляцоўка А (ul. Foksal, 11)

17.00-17.15 Урачыстае адкрыццё

17.25-18.45 Дыскусія "Наша зямля, нелюбімая намі і страшная": Уладзімір Караткевіч і (пера)стварэнне беларускага нацыянальнага міфа"

19.00-21.00 Музычна-паэтычны канцэрт LITARANOTY

22 лістапада, субота:

Пляцоўка А (ul. Foksal, 11)

10.00-10.50 Прэзентацыя кнігі Вольгі Барышнікавай "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі"

10.50-11.40 Прэзентацыя манаграфіі Вольгі Лабачэўскай "Аброкі. Абыдзённікі: жаночыя рытуальныя практыкі"

11.40-12.20 Прэзентацыя кнігі "Беларускія калыханкі" з удзелам Сержука Доўгушава

12.20-13.00 "Функцыянаванне аўтаркі ў новых умовах": сустрэча з пісьменніцай Вольгай Гапеевай

13.00-13.40 Да 25-годдзя "Камуніката": "Кожны дзень з новым героем": “Імёны Свабоды. Частка 2”

13.40-14.40 "Як і навошта чытаць “Кнігі Якуба” Вольгі Такарчук?": размова з перакладчыцай Марынай Шодай

14.40-15.40 Украінская вайна ў сучаснай літаратуры: вакол найноўшай кнігі Шчэпана Твардаха "Нуль" і яе беларускага перакладу

15.40-16.40 Дыскусія "Перспектывы беларускага кнігадруку: аптымістычная і песімістычная візіі"

16.40-17.40 Творчая сустрэча з Сафі Оксанен

17.50-18.30 Цырымонія ўручэння Прэміі імя Карласа Шэрмана за 2023 і 2024 гады

19.00-20.20 Творчая сустрэча з Сашам Філіпенкам

Пляцоўка В (ul. Foksal, 11)

11.20-12.00 Прэзентацыя выдавецтва "RozUM Media "Кнігі без цэнзуры”

12.00- 12.40 Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн

12.40-13.10 Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка "Human Right" з удзелам перакладчыкаў і выдаўца

13.20-14.00 Прэзентацыя кнігі Дар’і Ракавай “Я/МЫ - ЭМІГРАЦЫЯ” (выдавецтва "RozUM Media")

14.00-14.40 Прэзентацыя дзіцячай анталогіі "На пухнатых лапках", укладанне і пераклад Вольгі Гапеевай

14.40-15.20 Прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава "Праспект Нежалежнасці"

16.20-17.00 Сустрэча з аўтарам кнігі “Про то, как там” Генадзем Шульманам

Pałac Staszica, Nowy Świat, 72 (sala 268)

11.00-11.40 Прэзентацыя кнігі Віктара Якубава "Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI–пачатку XVII ст."

11.40-13.00 Дыскусія “Калі зараджаюцца нацыі ва Усходняй Еўропе?”

13.00-13.40 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смаленчука "Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю. 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае" (2025)

13.40-14.40 Дыскусія "Як пісаць гістарычны non-fiction у 2025 годзе?"

14.40-15.40 "Традыцыйная культура" ў сучасным беларускім мастацтве і літаратуры: размова Антаніны Сцябур, Вікці Удовінай і Улы Кароткага

15.40-16.40 Дыскусія “Сто гадоў белкіно. Кніга, якой няма”

16.40-17.40 Голас Пакалення Свабоды: дакументацыя гісторыі праз сведчанні і асабісты досвед удзельнікаў ключавых падзей

19.00-20.00 Дыскусія "Чым ёсць для нас сёння Еўропа?"

23 лістапада, нядзеля:

Пляцоўка А (ul. Foksal, 11)

11.00-11.40 Прэзентацыя перакладу на беларускую эсэ французскай фемінісцкай філосафкі Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся”

11.40-12.10 Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне

12.10-12.50 Дыскусія "Борхес і беларуская традыцыя"

12.50-13.30 "Каралеўства Беларусь: інтэлектуальная гісторыя "залатога трыццацігоддзя" (1989-2019)

13.30-14.10 Artist talk. Розныя пакаленні беларускай прозы

14.10-14.50 Да 25-годдзя Камуніката: "Беларускі снайпер"

14.50-15.50 “Ваш госпад сыплецца на рэйкі…”: эстонская лірыка і сучасныя выклікі

15.50-16.30 БелКомДрук. Як коміксы (не)змянялі Беларусь 90-х

16.30-17.00 "Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?" Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана Арцёма Шуканава "Пентаквантар"

17.00-17.40 "Дзюна" і Беларусь: прэзентацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта

17.40-18.30 “У чацвер у мяне з носа пачала расці фасоля…”: літаратура як экзістэнцыяльная кантрабанда. Сустрэча з Дамінікай Словік

Пляцоўка В (ul. Foksal, 11)

10.30-11.50 Сустрэча беларускіх выдаўцоў для заснавання Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў (івэнт па запрашэнні)

12.00-13.00 Піццё гарбаты ў Краіне Цудаў. Pamyłka Zin

13.00-13.40 Прэзентацыя рамана Алеся Аркуша "Запавольванне"

14.50-15.30 Прэзентацыя кнігі Аляксея Носава "Па-за межамі Мроі" (выдавецтва "RozUM Media")

15.40-16.20 "Паўстанне з сябе". Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль "Апярэдзіць Госпада Бога"

Pałac Staszica, Nowy Świat, 72 (sala 268)

11.00-11.40 Дыскусія "Што мы разумеем, калі кажам "беларуская кніга"?

11.40-12.10 Прэзентацыя Кніжнага Магістрата

12.10-12.50 Дыскусія "Аўтар vs Дызайнер" з Ігарам Юхневічам і Юліяй Шатун

12.50-13.40 Прэзентацыя альманаха паэзіі "Мінская школа" ("hochroth Minsk")

13.40-14.20 Вялікая віленская сага Крысціны Сабаляўскайце: наколькі "Silva rerum" - беларускі раман? Гутарка выдаўца-гісторыка з выдаўцом-перакладчыкам

14.20-15.10 Прэзентацыя акцыі "33 кнігі для іншай Беларусі". Размова з Ірынай Герасімовіч

15.10-16.10 Да 25-годдзя "Камуніката": прэзентацыя перавыдання кнігі "Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду"

16.10-16.50 Прэзентацыя кнігі Аксаны Гурыновіч "Raising the Curtain. Operatic Modernism in the Soviet Republics"

17.00-18.00 Прэзентацыя кніг Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" і "Адзінота"

Касцёл Святога Аляксандра, plac Trzech Krzyży

20.00 Паэтычная кантата: хор, арган, паэты

24 лістапада, панядзелак:

Сцэна Przodownik Драматычнага тэатра, ul. Olesińska, 21

15.00 Паказ спектакля "Валізка" ад Вольных Купалаўцаў паводле Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы.

Праграму цалкам глядзіце таксама па спасылцы і прыходзьце!



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе вясельнага вяночка

15.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Творчая сустрэча з Сяргеем Махначом у Віцебску

15.11.2025 (15:00 - 17:00) Арт-прастора "Талстога, 7" (вул. Талстога, 7)

ŠUMA ў Кракаве

23.11.2025 (20:00 - 22:00) SOJKA Event (Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ