22 лютага ў прасторы “VZAP” (вул. Кастрычніцкая, 2) адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» у кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.
ПРАГРАМА:
12.00-12.40 Надзея Ясмінска з прэзентацыяй дзіцячай кнігі "Чароўныя ніткі пані Яніны"
12.40-13.10 Лілія Ільюшына з майстар-класам для дзяцей па кнізе "Ключ дарог"
13.10-13.25 Прэзентацыя дзіцячых часопісаў "Асцярожна: дзеці!" і "Дуду" з удзелам Аляксея Шэіна
13.25-14.25 Паэты планеты і жывыя класікі прозы: перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Марына Шода.
14.25-15.10 Дыскусія “Які тэатр нам патрэбны?”. Удзельнікі: тэатразнаўца Таццяна Арцімовіч, рэжысёр Андрэй Саўчанка і перакладчыца Марына Шода. Мадэратар - Аляксандра Логвінава.
15:10-16:00 Займальны мова-квіз ад курсаў "Мова Нанова"
16.00-17.00 Прэзентацыя альманаха "Малевич. Классический авангард. Витебск" з удзелам мастацтвазнаўцы Таццяны Катовіч і выдаўца Эдуарда Куфцерына.
17.00-17.20 Міхаіл Рубін: вершы і песні
17:20-17:40 Прэзентацыя кнігі "Ўводзіны ў філасофію"з яе укладальнікамі і рэдактарамі Паўлам Баркоўскім і Лявонам Баршчэўскім
17.40-18.00 Маналог “Сімфонія гневу” з п'есы Васіля Шашалевіча. Чытае актор Андрэй Саўчанка (праект “(Не)расстраляная паэзія”)
18.00-19.00 Дыскусія "Пункт адліку: маладая беларуская проза". Удзельнікі: Аляксандр Веледзімовіч, Дар'я Трайдэн і Сяргей Шаматульскі. Мадэратар - Андрэй Хадановіч.
19.00-19.20 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам
19.20-19.50 "libido. (пера)агучка". Ілля Сін (голас і рухі), Яўген Рагозін (гукавая імправізацыя)
19.50-20.40 Вершы. Віталь Рыжкоў і Андрэй Хадановіч
Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.
Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў "Логвінаў", "Галіяфы", "ARCHE", часопісы з серыі “Наша Ніва” і “Суродзічы” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.