Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ладзіць форум, які аб’яднае беларускі бізнес і спецыялістаў з ЗША. На яго збяруцца прадстаўнікі бізнесу, палітыкі, фінансісты і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары.
Дзень: 1 сакавіка
Час: 8.30 (час мясцовы)
Месца: National Press Club, 529 14th St NW, Вашынгтон
Асноўнымі мэтамі форума названыя стварэнне сеткавых магчымасцяў для беларускага бізнесу і беларускіх спецыялістаў у ЗША, дыялог паміж афіцыйнымі органамі і бізнес-асацыяцыямі ЗША і беларускім бізнесам, пабудова даверу сярод беларускага бізнесу за мяжой ва ўмовах дэмакратычнага і эканамічнага пераходу да Новай Беларусі.
Напачатку паргучаць відэа-прамовы Святланы Ціханоўскай і Івонкі Сурвіллы.
У праграме разгляд наступных пытанняў:
- Чаму і як ЗША можа падтрымліваць беларускі бізнэс за мяжой
- Як будаваць і развіваць бізнес-дыяспару
- Як пераадолець фінансавыя цяжкасьці для беларускіх бізнэсоўцаў у ЗША
У форуме возьмуць удзел больш за дваццаць дасведчаных прамоўцаў, сярод якіх прадстаўнікі яўрэйскай, украінскай, і літоўскай дыяспары, беларускай дыяспары ў ЗША, беларускай дыяспары ў Канадзе, фінансавыя брокеры, інвестары, прадстаўнікі крэдытных саюзаў, а таксама паспяховыя беларускія бізнесоўцы.
ABBA запрашае да ўдзелу беларускіх прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў малога, сярэдняга і буйнога бізнесу і фундатараў. Удзел не абмяжоўваецца толькі беларусамі ЗША, чакаюць і ўдзельнікаў з іншых краін.
Уваход на мерапрыемства прадстаўляецца праз рэкамендаванае мінімальнае ахвяраванне ў памеры 300$, для членаў ABBA — 150$.
Зарэгістравацца можна па спасылцы. Колькасць масцаў абмежаваная.