Анлайн-імпрэза "Жарсці Караткевіча"

16.11.2025 15:20 - 16:40 Youtube Бясплатнае

У нядзелю, 16 лістапада, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-імпрэзу Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай "Жарсці Караткевіча" да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.


Вас чакае спектакль, створаны на падставе дакументаў, лістоў, успамінаў і сведчанняў.

Вы даведаецеся:

- як Караткевіч змагаўся з цэнзурай, каб надрукаваць свой першы гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха";

- як ён настойваў, каб убачыў свет эпас "Каласы пад сярпом тваім", дзе героі рыхтуюць паўстанне 1863–64 гг.;

- каго Караткевіч кахаў і з кім сябраваў, хто яму перашкаджаў і хто стаў яго анёлам-ахоўнікам.

Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін.

У праграме - малавядомыя вершы, урыўкі з прозы, артыкулаў і лістоў.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ