Гурт вырас з праекту песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Паступова змяняўся склад калектыву і ўрэшце цяпер “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і таксама складае песні. Часта гурт запрашае іншых музыкаў.
Пачатак а 16 гадзіне у ГЦК.
Кошт білета 20 тыс.бел.руб. Сродкі ад канцэрта пойдуць на дабрачынныя мэты Карытас.