У пятніцу, 12 красавіка, у прасторы «Upgrade» адбудзецца кінасеанс па-беларуску.
Дата: 12 красавіка
Час: 19.00
Месца: арт-прастора «Upgrade», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск
Глядзяць фільм «Дарога» (2009) у беларускай агучцы.
На Зямлю абрынуліся жахлівыя катаклізмы, цывілізацыя знішчана, як і практычна ўсё жыццё на планеце. Астатняе чалавецтва падзялілася на бандытаў і іх здабычу.
Па дарозе, пакрытай попелам, ідуць бацька з сынам. Яны імкнуцца дабрацца да цёплых месцаў, каб выжыць.
Пасля прагляду разам з аўтарамі беларускай агучкі абмяркуюць, ці магчыма ў такім свеце захаваць унутры сябе агмень і застацца чалавекам.
Таксама ў праграме смачная гарбата і ўсе смаколікі, што вы прынесяце з сабой.
Каб вам дакладна хапіла месца, запісвайцеся па тэлефоне +375 29 890-28-40 (ёсць вайбер) або праз дырэкт прасторы/
Квіток — 10 рублёў.