Майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

09.10.2025 18:00 - 20:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 рублёў
9 кастрычніка, у чацвер, у музеі Якуба Коласа ладзяць майстар-клас па пісанцы з майстрыняй Ганнай Клімовіч.


Пакроў. Мяжа паміж восенню і зімой. Час пераходу. Усё рыхтуецца да сну. 

Бягучая сіла разгортвае нас унутр, у спазнанне сябе, у хату. І перад тым, як зачыніць дзверы, мы аглядаем вокам усё, што было з намі ў гэтым годзе. 

Гэта яшчэ адна магчымасць прывесці ў адпаведнасць унутраныя і знешнія працэсы, падзякаваць усім, хто быў побач.

На майстар-класе вы вырабіце старажытнаславянскі абярэг па ўсіх правілах абрадавага роспісу.

Пісанка - старажытная славянская традыцыя сакральнай размалёўкі па яйку пры дапамозе адмысловай прылады, гарачага воску і фарбаў. 

Стварэнне маляванкі - гэта сакрамэнт. 

Датыкаючыся да старажытных ўзораў, якія захоўваюць глыбінныя веды аб свеце і мінулыя праз часы, мы вучымся разумець мову, на якім размаўлялі нашы продкі з навакольным светам.


Кошт – 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Калядныя спеўкі ў Вільні

09.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

10.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ