У суботу, 13 студзеня, у Мастацкім музеі — файная лекцыя «Беларускія пейзажы Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх».
Дата: 13 студзеня
Час: 15.00
Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
Гэта другая лекцыя цыкла, прысвечанага творчасці беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (1833-1900) і яго брата Іпаліта Гараўскага (1828-1884). XIX стагоддзе — час велізарнай папулярнасці пейзажнага жанру, у якім сцвердзіліся браты Гараўскія.
Рэалістычна перададзеныя пэндзлем акадэмічных мастакоў краявіды Беларусі і сёння чаруюць гледача гармоніяй і яснасцю.
На лекцыі, акрамя панарамы беларускіх відаў, вас чакаюць дэтэктыўныя гісторыі аб здабыцці мастацкіх работ, якія лічыліся страчанымі, і іх атрыбуцыі.
Лектарка — Юлія Лісай, мастацтвазнаўца, вядучая навуковая супрацоўніца музея. А даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч раскажа пра новыя адкрыцці ў даследаванні роду Гараўскіх.
Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!