У суботу, 16 лістапада, у Музеі гісторыі горада Мінска — лекцыя Надзеі Палтаржыцкай «Мінск на старонках магiстрацкiх кнiг. Горад i яго жыхары ў другой палове XVII стагоддзя».
Дата: 16 лістапада
Час: 16.00
Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск
Лекцыя прысвечана 20-годдзю аднаўлення будынка Мінскай гарадской ратушы.
Лектарка раскажа пра Мiнск перыяду Магдэбургскага права па матэрыялах кніг мінскага магістрата.
Кнiгi мiнскага магiстрата — каштоўная крынiца па гiсторыi горада i яго жыхароў.
На сённяшнi дзень самыя раннiя з захаваўшыхся такiх кнiг адносяцца да другой паловы XVII ст. На iх старонках ажывае наш старажытны горад.
У дакументах за 1663-1680 гг. сустракаецца цiкавая i разнастайная iнфармацыя пра арганiзацыю гарадской прасторы, побыт i заняткi мiнскiх мяшчан, дзейнасць гарадскiх уладаў i паўсядзённае жыцце жыхароў да самых дробязей: па якiх вулiцах хадзiлi, дзе лячылiся, што прадавалi i пакупалi, аб чым непакоiлiся, чаму радавалiся i па чым сумавалi...
Усё гэта адлюстравана i прасочваецца ў рукапiсных кнiгах, якiя абмяркуюць на лекцыi.
Надзея Палтаржыцкая — кандыдатка гістарычных навук, старшая навуковая супрацоўніца аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стст. і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Квіткі — 5 рублёў.