У чацвер, 28 лістапада, у музеі гісторыі беларускай літаратуры Ганна Сілівончык чытае лекцыю «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны».
Дата: 28 лістапада
Час: 19.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Народнае адзенне поўначы Беларусі — вельмі цікавая і досыць загадкавая тэма.
Па шэрагу гісторыка-культурных абставін яно дайшло да нас у значна меншай ступені за адзенне іншых рэгіёнаў нашай краіны.
На лекцыі будзе магчымасць убачыць пэўныя матэрыялы, прааналізаваць іх і сфарміраваць цэльнае бачанне адносна найбольш архаічнага адзення гэтага краю.
Квіткі — 8 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.