• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гродна

Монаспектакль Івана Кірчука “Дарожка мая …”

Пачатак: 14.04 (17:00)
Канец: 14.04 (17:00)
Цэнтр гарадскога жыцця
(Гродна, вул. Кірава, 3, другі паверх)
Google

14 Красавіка, а 17:00 у Цэнтры Гарадскога Жыцця адбудзецца монаспектакль Івана Кірчука- “Дарожка мая …”.

У аснове спектакля ляжаць песні з сольнага альбома Івана Кірчука «Спадчына загінуўшых вёсак», матэрыялы з архіваў Акадэміі навук і рэспубліканскага радыё, прысвечаныя порам года, асноўным стыхіям, святам і падзеям у жыцці продкаў беларусаў.

Усё гэта склалася амаль у 40 песень з выкарыстаннем больш за 30 народных інструментаў.

Матэрыялы да сцэнара аўтар збіраў 25 гадоў і здолеў скампанаваць сваю працу ў паўтарыгадзіннае выступленне.

— Гэта робіцца для таго, каб абудзіць інтарэс да фальклору, каб мы ўсё ж успомнілі, хто мы ёсць на самой справе. У мяне раз-пораз пытаюцца: «Навошта вы гэтую старызну паказваеце? Сёння — сучасны свет і трэба больш ведаць пра сучасне». Але без гэтых каранёў не можа быць сучаснасці. Сёння не цікавы народная музыка, народныя спевы. У Беларусі існуе ўсяго два этнаграфічныя фестывалі – «Камяніца» і этна-фестываль у Шаблях. Зараз, безумоўна, ёсць мода на фальклор, на выцінанкі, выразанкі, а хочацца каб людзі адчулі глыбіню. Што гэта не штучная, а вельмі-вельмі важная рэч у жыцці чалавека, якая перадаваліся нашым дзядулям і бабулям. Але сёння мы яе не перадаем. Мы страцілі гэтую якасць, як перадаць інфармацыю, – распавядае Іван Кірчук.

У паўзах паміж песнямі будуць гучаць рытуальныя заклінанні продкаў. Усяго ж монаспектакль складаецца з 12 рытуальных частак.

Монаспектакль адбудзецца 14 Красавіка, а 17:00, па адрасе Кірава, 3 (Цэнтр Гарадскога Жыцця).
Уваход: Вужалка (Прыдбаць можна ў Этнакраме “Цудоўня” на Кірава, 3)
Даведкі па тэлефоне +375336232616

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип