культ. цэнтр «Корпус» | Машэрава пр. 9, корпус 8
уваход вольны
НЯДЗЕЛЯ. КОРПУС. 3 ГАДЫ
Аж 3 гады? Усяго толькі 3 гады? Не можа быць!
Старэйшыны канструктыўнай секты #cultHEROES самі не вераць, але факт застаецца фактам.
3 гады таму культ. цэнтр «КОРПУС» адправіўся ў культурна-асветніцкую адысею па хаосу беларускага культурнага космасу. Каб канчаткова не згубіцца ў часе і прасторы, каманда #cultHEROES прыняла рашэнне рабіць яркія і глыбокія засечкі на лініі часу — штогод адзначаць дзень заснавання К.
3 гады ў дарозе — гэта многа ці мала? Мы запрашаем да нас на культ.воблака ўсіх, каго засмактала псіхадэлічная варонка Корпуса і тых, хто пасля кантакту з #cultHEROES ужо ніколі не будзе такім, як раней. Успомніць усё і ўсіх, не забыць нікога і нічога, разбавіць шэрую ня-зіму 2020-га музыкай, абдымкамі, разнастайнымі напоямі і ўсведамленнем сумесна пройдзенага шляху — дастаткова падстаў, каб сабрацца разам.
Так супала, што наша свята прыме добрая, утульная НЯДЗЕЛЯ. Пад адпаведным слоганам — «3 гады».
DJs:
Papa Bo Selektah
Eye-Q
Падзея ў Facebook.