Прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай «Рэжу гісторыю сабой: Вершы і калажы» ў Берліне

05.11.2025 19:00 - 20:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Данаты

У сераду, 5 лістапада, у Берліне адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Юлі Цімафеевай «Рэжу гісторыю сабой: Вершы і калажы».



Дзвюхмоўны мастацка-паэтычны зборнік, у які ўвайшлі не толькі вершы, але і калажы аўтаркі, пабачыў свет зусім нядаўна і пакуль што быў прэзентаваны толькі нямецкамоўнай публіцы ў перакладах Ціны Вюншман. 

Закранаючы тэмы памяці, выгнання, уласнага досведу як паэткі ў гвалтоўнай сучаснасці, спадарыня Юля разважае над часта няпростымі і балючымі тэмамі з дапамогай разнастайных мастацкіх формаў. 

Як адзначае аўтарка ва ўводзінах да кнігі: «Абсурднасць новага свету я спрабую адолець абсурднасцю мастацкай формы. Калі ўсё распадаецца на вачах, табе застаецца толькі складваць сусветы нанава з аскепкаў, шматкоў, з абрэзкаў культуры і мовы, адшукваць ці нават навязваць сувязі там, дзе іх не было, і, падавалася, быць не можа».

Імпрэзу мадэруе Яня Равяка.

Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.

Мовы імпрэзы - беларуская, украінская.

Уваход вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB заўсёды вітаюцца. 


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

"Петля Пристрастия" ў Кракаве

20.11.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Выстава Віктара Шылко і Леаніда Мядзвецкага ў Віцебску

04.12.2025 17:00 - 14.12.2025 18:30 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ