Іншае
Канец: 27.12 (16:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту
“Старажытныя Каляды” ў Азярцы
Пачатак: 27.12 (14:00)Канец: 27.12 (16:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту
(Мінскі р-н, п.а. Азярцо)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 27 снежня 2014 года з 14:00 да 16.00 на святкаванне беларускага абрада Каляды.
У праграме:
- Тэатралізаванае прадстаўленне абраду, які рабіўся на прыканцы XIX, пачатку XX стагоддзя ў рэгіёне “Цантральная Беларусь”.
- Майстра-клас па прыгатаванню куцці з наступнай дэгустацыяй “Шчодрай куцці”, “Мядовых пернікаў”, гарачага “Аўсянага кіселя”, альбо “Збіценя”.
- Пастаноўка дахрысціянскіх абрадавых дзеяў: катанне вогненага кола; распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца – Каляды; спаленне “Бадняка”.
- Народныя карагоды і гульні. Для дзяцей будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, а таксама беларуская батлейка.
- Увесь час грае беларуская народная музыка ў выкананні калектыва «Жвавы Карчмар».
- Рэалізацыя кнігі: “Лучшие блюда белорусской кухни”.
Кошт квіткоў: 70 000 руб. – для дарослых, 35 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка,паклапаціцеся аб вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Чыкі. Даведкі па тэл. 114