У чацвер, 11 студзеня, у музеі Якуба Коласа — інтэрактыўная сустрэча з Аленай Мікульчык «Традыцыі беларускага святочнага стала. Каляды і Вялікадзень».
Дата: 11 студзеня
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Алена Мікульчык — шэф-поварка, экспертка беларускай кухні, аўтарка дзясятка кулінарных кніг, а таксама захавальніца нацыянальных кулінарных традыцый.
Спадарыня Алена раскажа, хто, дзе і калі святкавалі зімовыя святы, калі пачалі святкаваць Новы год, раскрые нам сапраўдную гісторыю салатаў аліў’е і селядца пад шубай, распавядзе пра ўсе стравы, што елі нашы продкі на Каляды: куцця, карп па-каралеўску, бараніна, свініна, печыва, аўсяны кісель — і якія з іх дубліраваліся з Вялікднем.
Яшчэ зможаце спраўдзіць свае веды ў кулінарным «Што? Дзе? Калі?», атрымаць у падарунак паштоўку з выявамі страў беларускай кухні і пакаштаваць старажытны беларускі пачастунак!
Квіткі — 15 рублёў. Запівайцеся па нумары 8 (017) 270 17 02