Сустрэча з Вікторыяй Адамавай у Варшаве

28.02.2026 14:00 - 16:00 Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka)) Бясплатнае



У суботу, 28 лютага, ФШ1 запрашае на сустрэчу з фатографкай і аўтаркай дамі фотакнігі «Цур, я ў доміку» Вікторыяй Адамавай. 





Дамі (dummy) — гэта макет фотакнігі, зроблены для тэставання і паказу ідэі да фінальнага друку. 

Яўген Атцецкі
паразмаўляе з аўтаркай пра тое: 

  • як узнікла ідэя зрабіць праект і кнігу, 
  •  хто дапамагаў у працы над макетам, 
  •  як распрацоўваўся дызайн, 
  •  што значыць фармат дамі і навошта ўдзельнічаць у конкурсах, 
  •  якія далейшыя планы наконт кнігі: друк, фестывалі, новыя паказы. 

Фотакніга «Цур, я ў доміку» стала лаўрэаткай Paper Photo Festival у катэгорыі дамі, праект быў прадстаўлены на фотафестывалі Noc Fotografii ў Варшаве. 
Вікторыя Адамава — беларуская фатографка, нарадзілася ў Мядзелі. Працавала ў Citydog.io, з 2022 года жыве ў Варшаве. 


Уваход вольны, і можна заданаціць. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Капэла "Kotra" і капэла "Bliska" ў Вільні

21.02.2026 (19:00 - 22:00) Miesto Laboratorija (Antakalnio g. 17-13)

Ва Уроцлаве гуляюць ў "Паўстанцаў"

22.02.2026 (11:00 - 14:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ