Традыцыйнае свята возера пройдзе ў райцэнтры ў суботу, 25 ліпеня. Пачатак – у 16 гадзін на гарадскім пляжы.
Адбудзецца тэатралізаваная дзея. У канцэртнай праграме выступяць аматарскія калектывы з Мядзельшчыны і суседніх раёнаў, а таксама Ларыса Грыбалёва ды іншыя артысты.
Запрацуюць моладзевая пляцоўка і гульнявая – з забавамі для дзяцей.
Свае вырабы пакажуць народныя майстры, пройдуць майстар-класы, у тым ліку па бодзі-арце. Ахвотныя паўдзельнічаюць у беларускіх народных гульнях. Запланавана пеннае шоў і водная феерыя.
Цягам дня пройдуць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і пляжным валейболе.