Традыцыйныя танцы ў Мінску

30.05.2026 18:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У суботу, 30 траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — вялікая вечарына традыцыйных танцаў.

Запрашаюць тых, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца.

На танцавальных вечарынах у Літаратурным збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Вясёлы вас чакае нэтворкінг!

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Берасцейская маёўка-2026 у, вядома ж, Брэсце

30.05.2026 (19:00 - 22:00) археалагічны музей «Бярэсце» (Крэпасны праезд, 15)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ