У суботу, 6 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята «Тры Каралі».
Дата: 6 студзеня
Час: з 14:00 да 15:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Тры Каралі — каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў — Каспара, Мельхіора і Бальтазара.
Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары — золата, ладан і міру.
У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце — тры каралі, анёл, чорт.
Далучайцеся да святкаванняў!
Вас чакае:
Рэканструкцыя абраду «Тры Каралі»;
Выступ гурта «Мілавіца»;
Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
Беларускія танцы і гульні.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.