У нядзелю, 16 ліпеня, у арт-прасторы «Accidental Point» — варкшоп для дзяцей «Галасы рэчаў».
Дата: 16 ліпеня
Час: 14.00
Месца: арт-прастора «Accidental Point», вул. Кальварыйская, 21, Мінск
На майстар-класе міждысцыплінарнай мастачкі Марыі Камаровай удзельнікі паглыбяцца ў асновы электронікі і вывучаць уласцівасці матэрыялаў — праводнасць і рэзананс.
Праз эксперыменты з найпрасцейшымі электрычнымі ланцугамі яны навучацца ствараць маленькіх акустычных істот і з іх дапамогай ператвараць паўсядзённыя прадметы ў музычныя інструменты.
Варкшоп пасуе дзецям ад 5 да 11 гадоў.
Працягласць — 60-90 хвілін.
Колькасць удзельнікаў — да 10 чалавек
Уваход — free donation. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.