Гэтымі выходнымі, 16 і 17 верасня, у Мінску зноў наш улюбёны «Craftmall», кірмаш беларускіх дызайнераў і майстроў.
Дата: 16 і 17 верасня
Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: культурная прастора «Flame Place» (былы «Корпус»), пр. Машэрава 9/8, Мінск
Вас будуць чакаць:
маркет асаблівых вырабаў ручной працы ад лакальных брэндаў, майстроў і дызайнераў
фермерскія прадукты і сезонныя кветкі
вінтаж chill zone ва ўтульным дворыку, дзе можна адпачыць, перакусіць і выпіць чаго-небудзь смачнага
музыка і файная атмасфера
Прыходзьце з сябрамі, сем’ямі, з дзеткамі і любімымі хвосцікамі.
Па традыцыі ўваход вольны, 0+ і рet friendly!